Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2012 в 19:13, курсовая работа

Краткое описание

Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе выхавання падрастаючых пакаленняў. І калі даследванні здабыткаў айчыннай педагагічнай думкі, хоць ідалека не дасягнулі кульмінацыйнага узроўню , але ўсё ж набылі досыць акрэсленныя абрысы.
Ідэі навуковай педагогікі вынікаюць з выхаваўчых поглядаў і выхаваўчага вопыту народа. Вось чаму народна-педагагічныя ідэі не могуць не ўваходзіць у сучасную педагагічную навуку і практыку.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………3
Глава 1.СКАРАГАВОРКІ, ПРЫКАЗКІ І ЗАГАДКІ ЯК СРОДКІ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
1.1Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………..5
1.2. Віды загадак. Скарагаворкі…………………………………….......6
1.3. Тэматыка прыказак у пачатковых класах…………………………11
Глава 2.ВЫКАРЫСТАННЕ СКАРАГАВОРАК, ПРЫКАЗАК І ЗАГАДАК У ВУЧЭБНЫМ ПРАЦЭСЕ
2.1. Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі …………………………………………………………………….21
2.2. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і
загадкамі……………………………………………………………………23
2.3. З вопыту працы настаўнікаў………………………………………..25
Заключэнне………………………………………………………………..28
Бібліяграфічны спіс……………………………………………………..30
Дадатак А………………………………………

Содержимое работы - 1 файл

Змест.doc

— 210.50 Кб (Скачать файл)

 Так раздзел "Прырода  і чалавек" змышчае  загадакі  пра неба, нябесныя свяцілы. "Сіняя  дзяружка ўвесь свет пакрыла", - так выразна адлюстроўваецца  ў загадцы неба. А вось загадкі  аб сонцы: "Кругленька, беленька ўсяму свету міленька", "Маленька, залаценька ўсё поле асвеціць", "Бегла ліска каля лесу блізка: ні следу спазнаць, ні ліску дагнаць". У шэрагу загадак сонца паўстае ў вобразе "краснай дзявіцы", "пціцы-верацяніцы", "пціцы-вертаціцы", "пцічкі-веранічкі", "пціцы-вертаціцы" і інш. (Напрыклад: "Стаіць верадуб, на тым дубе-верадубе сядзіць пціца-вертаціца, ніхто не дастане: ні цар, ні царыца, ні пракрас-на дзявіца"), Такія загадкі часам уваходзяць у замовы як іх састаўныя часткі.

Вялікая група загадак з гэтага раздзела прысвечана зямлі і вадзе. У іх, як і ў іншых фальклорных творах, але своеасабліва, у адпаведнасці са спецыфікай жанру, адлюстравалася шаноўнае стаўленне народа да зямлі ("Што нас корміць, а есці не просіць?", "Мяне б'юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць, я ўсё цярплю і ўсім дабром плачу"): іншасказальна дасціпна, часам з нейкім страхам перад стыхіяй, абмалёўваецца вада ("Без ног бяжыць, без век глядзіць", "Еду, еду на сівым дзеду, сухалінай паганяю, на смерць паглядаю"). Некаторыя стыхіі і з'явы прыроды прыпадабняюцца да жывёл: у многіх загадак, напрыклад, гром падобны да рыкання вала :"Рыкнуў вол на сто гор, на сто печак, на сто рэчак, на сто розныхгарадоў", "Раўнуў вол на сто гор, на тысячу азёр", часам жа - да жарабца :"Сівы жарабец на ўсё царства заржаў"; рух ветра своеасабліва адухаўляецца ў сваіх дзеяннях: "Без крыл лятае, без ног бяжыць", "Без рук, без ног, а вароты адчыняе", "Не мае рук, але зрывае з дрэў лісце. Не мае вуснаў, а вые і свішча. Хто гэта такі?".

3 сіл і з'яў прыроды, апрача сонца ці сонечнага святла, часта загадваюцца загадкі яшчэ і на месяц, зоркі, гром, агонь, ваду, зямлю, вецер і інш. Напрыклад: “Пасцелена дзяруга, на дзярузе рассыпан залаты пясочак, а пасярод залаты крайчык” (Зорнае неба і месяц). “  Крыкнуў вол на сто гор” (Гром). “ Чорная карова ўсіх людзей пакалола, а белая ўстала, усіх пападымала” (Ноч і дзень). “Ляціць без крыл па сто міль”  (Вецер).

Багата прадстаўлены ў загадках раслінны свет. У многіх загадках дрэвы, злакі паўстаюць  жывымі істотамі: "Летам адзяваецца, зімой раздзяваецца", "Ляцела без крыла, села без сука, зварыла кухарка без агня, ела паня без зуба" (жыта).

Дасціпна, нярэдка з гумарам  падаюцца ў загадках хатнія жывёлы: "На дварэ стаіць гара: чатыры тыкі, дзве матыкі, сёмы замахайла" (карова), "Семсот свішчуць, чатыры плешчуць, два слухаюць і два нюхаюць, два глядзяць" (конь), "Шардзюрыла-бардзюрыла па-нямецку гаварыла, рогам траву ела" (гусь). Без рук, без ног, а поўзаець  (Вужака). Ляціць конь заморскі, іржэць ён па-польску; хто яго заб'ець, сваю кроў пральець (Камар). Ляжала пакуса, мяса ні куса, чораы, як воран, а равець, як мядзведзь (Жук).Ні вокан ні дзвярэй — поўна хатка людзей (Пчолы).Семсот сарочак, семсот намётак, а дунець вецер, адкрываець іх да гола цела, хоць і адзежа на мне ўся цэла (Курыца).

У раздзеле "Гаспадарка і матэрыяльны  быт" шырока адлюстраваліся прылады  земляробства, промыслы і рамёствы, харчаванне, жыллё, хатні інтэр'ер, адзенне  і абутак чалавека і інш. Не так  лёгка адгадаць такія загадкі: "Матка  з локаць, бацька з сажань, а дзеткі па каршачку" (граблі), "Рагаты, а не бык, хватае, ды не сыт, людзям аддае, сам аддыхаць ідзе" (серп), "Два кабаны б'юцца, сякуцца, праміж іх пена цячэ" (жорны) , "Які гэта звер: зімой есць, а летам спіць, цела поўнае, а крыві не мае? Сесць на яго сядзеш, а з места цябе не звязе" (печка), "Мае чатыры нагі, а не звер" (ложак), "Ішоў, ішоў, дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў" (штаны). —   Увесь свет корміць, а сама не есць  (Саха).Ішло браткоў пяць, а на вясну іх сляды знаць (Барана).Сам тонак, як паясок, мой востранькі насок, як выйду на поле ваяваці высокіх панічоў у злаце: яны на мяне лезуць, а мае зубкі іх рэжуць (Серп).   Маленька-крывенька, а ўсё поле зваюе (Серп).Стаіць Рыгор паміж гор, кіямі падпёршыся (Вятрак).Два вяпры між сабою б'юцца-сякуцца, аж з іх пена цячэць (Жорны і мука).Як ляжыць — ніжэй ката, а як станець — вышэй каня (Дуга).  А пры боку каліта — поўна злота наліта (Печ).Як прысыплеш, дык паменее,— як адсыплеш, дык паболее (Дзверы).

Значна менш загадак, у якіх адлюстроўваліся грамадскія і сямейныя адносіны. У гэтым раздзеле асабліва цікавыя загадкі аб сваяцтве: "Два браты, а адзін з іхмой дзядзька. Хто другі?" (бацька), "Сядзіць дзіця на гародзе, сядзіць і гаворыць: "У мяне ёсць бацька, маці, а я ім не сын" (дачка).

У пазней узнікшых загадках адлюстравалася развіццё культуры, адукацыі. У іх змесце фігуруюць кніга, папера, аловак, музычныя інструменты і інш. "Не куст, а з лісточкамі, не рубашка, а сшыта, не чалавек, а расказвае" (кніга).   Бела поле, чорна насенне,— хто не ўмее, той не пасее (Кніга).Хто гаворыць без языка?   (Пісьмо).   Ідзе-ідзе, а з месца не сойдзе  (Гадзіннік).

3 прыведзеных прыкладаў  відаць тэматычная разнастайнасць  беларускіх загадак, іх асноўныя  асаблівасці, шырыня метафарычнага  і іншасказальнага адлюстравання рэчаіснасці. Загадкі ў многім падобны да прыказак: перш за ўсё мастацкай вобразнасцю, лаканічнасцю, афарыстычнасцю, рытмічнасцю, рыфмоўкай. У загадках выкарыстоўваюцца традыцыйныя фальклорныя мастацкія прыёмы і вобразна выяўленчыя сродкі: метафара, метанімія, параўнанне, эпітэты, персаніфікацыя, алегорыя, гіпербала, гратэск, іронія і інш.

Структура загадкі ўяўляе сабой своеасаблівы дыялог, у якім хтосьці загадвае, а іншы адгадвае. Нямала загадак будуецца на прамым пытанні, многія іншыя змяшчаюць  мудрагелістае апісанне прадмета або некалькіх прадметаў, якія адгадваюцца па дзеяннях, неабходных для стварэння пэўных рэчаў: "Білі мяне, білі, білі, калацілі, на кавалкі рвалі, рвалі, па полі цягалі, на ключ замыкалі і на стол паслалі" (лён, настольнік). Шэраг загадак маюць форму маналога, дыялога; часам жа ў размове прымае ўдзел тры асобы:

"Чатыры нагі маю,  але не звер, пух і пер'я маю,  але не птах, душу і цела  маю, ды не чалавек" (ложак);

"Вылезла Чура з  пячуры і пытае ў Таратона: "Таратон, Таратон, а дзе  Мар'я Хапоўна?" - "На крутой гары, ды на каменнай" (мыш, таракан, кошка);

"Адзін кажа: "Світай, Божа". Другі кажа: "Не дай,  Божа". Трэці кажа: "А мне  ўсё роўна: як удзень, так і  ўночы, стаю, вытрашчыўшы вочы" (ложак, дзверы, акно).

Традыцыйныя загадкі  добра захаваліся і ў наш час, ствараюцца яны і зараз, працягваюць выконваць многія з традыцыйных функцый, найбольш пазнаваўчую, навучальную, пацяшальную, гульнёвую, выпрабавальную (кемлівасці). Створаныя ў савецкі час загадкі адлюстравалі дасягненні ў навуцы, тэхніцы, культуры. У якасці прадметаў для загадвання ўводзяцца: трактар, камбайн, аўтамашына, паравоз, самалёт, радыё, тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграф і інш.

Загадкі і зараз цікавяць не толькі дзяцей сваёй дасціпнасцю, мудрагелістасцю, дасканаласцю мастацкай  формы, шырынёй адлюстравання рэчаіснасці, а і дарослых, што і абумовіла іх папулярнасць у народзе.

Як бачым, некаторыя загадкі  маюць і паважную думку (саха ўвесь  свет корміць), многія з іх вызначаюцца  вялікай вобразнасцю (крыкнуў вол на сто гор) і музыкальнасцю мовы: рытмам, рыфмаю, рознымі сугучнасцямі. Тут мы знаходзім, як зазвычай у народнай слоўнай творчасці, многа эпітэтаў: залаты пясочак, белы бярэзнічак, смачненькая кашка, сівыя галубчыкі, востранькі насок, маленька-крывенька (аб сярпе); параўнанняў: камар — конь заморскі, іржэць па-польску, жук — чоран, як воран, равець, як мядзведзь, мачынка — бочачка, каласы — высокія панічы ў злаце, серп — рэжа, як зубкамі, і тонак, як паясок, печ — каліта, налітая золатам, прычым кожная загадка — гэта параўнанне, якое робіцца асабліва эфектным, калі прадмет, пасля належнага падрыхтавання думкі, разгадан, бо гром грыміць, як вол на сто гор раве, а цымбалы іграюць, як мядзведзь у кусце раве, і г. д. 3 тропаў у прыказках асабліва многа 1) метафар, бо пераноснае значэнне на грунце падобнасці ўражанняў ад розных прадметаў з'яўляецца характэрнаю асаблівасцю загадак: вада бяжыць, камень расцець, вол крычыць, конь ляціць, камар іржэць, хмель лезець, серп ваюе, вятрак падпёрся кіямі, скрыпка плача, пісьмо гаворыць, гадзіннік ідзе; ізноў жа, загадка, узятая ў суцэльнасці — тая ж метафара (кніга — белае поле, пасеянае чорным насеннем). 2) Далей, што да алегорый, дык алегарычнае параўнанне і метафара складаюць сутнасць загадак, як віду слоўнай творчасці; алегорыя ж ёсць пашыраная метафара, так што «белае поле, пасеянае чорным насеннем» — алегорыя, алегарычны вобраз кнігі, «вол? які крыкнуў на сто гор» — алегорыя грому, і што ні загадка — то алегорыя. 3) Многа і ўвасабленняў, якія таксама грунтуюцца на метафары, як на ажыўленні нежывога прадмета пераносам на яго асаблівасцей з прадметаў жывых (сонца — ліска, гром — вол, вочы — жнейкі, морква — паня з косамі, жорны — вяпры). 4) Ёсць і гіпербалы: вол крычыць на сто гор, камар увелькі з мядзведзя, у мачынцы — болей, як тысяча, на курыцы — семсот сарочак, а тож 5) іронія: камар іржэць па-польску, равець, як мядзведзь, ён жа — «пакуса: мяса ні куса». 3 фігур асабліва часта ў загадках бываюць паўтарэнні тых самых слоў, выразаў і адназначных або блізкіх слоў і выразаў: ані здагнаць, ані спазнаць, ні сцежкі, ні дарожкі, залаты пясочак — залаты крайчык, прыйшоў хтось — узяў штось, семсот сарочак — семсот намётак, адзін кажаць — другі кажаць, без рук — без ног, б'юцца — сякуцца, крыж на крыжы, сёлькі-толькі, брат з сястрой — мужык з жаной — а не брат з сястрой — не мужык з жаной, ёсць — няма — дзве — ні аднае, ідзе-ідзе. Ужо з гэтых прыкладаў мы бачым, што ёсць у мове загадак рытм, але некаторыя з іх проста можна выпісваць вершам. Рыфмы: ліска — блізка, здагнаць — спазнаць, хтось — штось, чоран — воран, пабяжым — паляжым, палка — галка, круп — струп, у каморы — на дворы, у лазе — на назе, каліта — наліта, сёлькі-толькі — колькі, сцята — ўзята, паясок — насок; сугучнасці і алітэрацыі: бела не белячы, чорна не чорнячы, ні сцежкі — ні дарожкі, вол — гор (прычым перад словам «вол» стаіць слова з гукам «р» — крыкнуў), забелым — талалайка — бярэзнічкам — грае, прычым само слова «талалайка» з'яўляецца гукапераймальным, ляціць конь заморскі — іржэць ён па-польску, равець — мядзведзь і інш.

Скарагаворкі - чыстая славесная гульня, як і лычылкі. Скарагаворкі ўключаюць у сябе спецыяльна намножаныя цяжкавамаўляльныя словы, мноства алітарацый ( Ішоў грэка цераз рэку, бачыць грэка ў рацэ – рак, грэка руку ў рэку ўсунуў, рак за руку грэку – цап!). Гэты жанр каштоўны як сродак развіцця артыкуляцыі і шырока прымяняецца выхавальнікамі, настаўнікамі малодшых класаў, лагапедамі, дыфектолагамі і медыкамі.

Дзіцячыя гульні – жывая фальклорная  з’ява. І раней, і зараз яны  перажываюць пастаянныя змены ( пад  уплыавм часу, грамадскага і сацыяльна-пабытавага ўкладу), якія адбіваюцца на іх бытаванні, функцыі і змесце.

“ Слова серабро, а маўчанне золата”.

“ Шануй людзей, то і цябе пашануюць”.

“ Ласкавае слова – што дзень  ясны”.

Народная творчасць - не толькі невычэрпная  крыніуа мурасці і прыгажосці, але і неацэнны сродак выхавання, далчэння да скарбаў вуснай мастацкай, прыкладной фальклорнай культуры.

Прыклады, узятыя з такога бяднейшага віду слоўнае творчасці, як загадкі  і скарагаворкі, асабліва яскрава  гавораць, якое ж вялікае багацце вобразаў, мастацкіх форм, музыкальнасці мовы можна знайсці ў песнях, казках, каб вучыцца па гэтых узорах строіць сваю мову вобразна і музыкальна. У нашых жа класічных пісьменнікаў мы, апрача гэтага, знойдзем і багацце ідэй.[11]

 

    1. Тэматыка прыказак у пачатковых класах.

У багацейшай фальклорнай  скарбніцы беларусаў прыказкі - малыя  жанры вусна-паэтычнай творчасці - займаюць асобае месца дзякуючы сваёй  устойлівасці, багатай змястоўнасці, поліфункцыянальнасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі і "неўміручасці". У высока мастацкай форме прыказкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, асабліва на земляробства, - словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды.

"Прыказкай называецца  лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае,  устойлівае выслоўе з павучальным  зместам, якое мае прамы ці  пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца  закончаная думка, якая можа  асацыятыўна характарызаваць разнастайныя з'явы дзякуючы шырокім абагульненням. Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі.

У прадмове да зборніка "Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі", складзенага  Ф. Янкоўскім, М. Суднік можна згадзіцца  з думкай, што прыказкі маюць завершаную думку, сэнс якой пашыраецца на аналагічныя з'явы. Прымаўкі - устойлівыя ходкія выслоўі з незавершанай думкай. Для прыкладу ён прыводзіць фразеалагічнае словазлучэнне "чужымі рукамі жар заграбаць", у якім не хапае выказніка і таму як выслоўе з незавершанай думкай ён гэта выслоўе адносіць да прымаўкі. "Калі ж дадаць адсутны член сказа, прымаўка набывае сэнс сінтаксічна закончанага выказвання і ператвараецца ў прыказку, напрыклад: "Любіць чужымі рукамі жар заграбаць".[13]

Разам з тым, можна лічыць, што "іншы раз прымаўкі па сваёй канструкцыі супадаюць з прыказкамі" і спасылаецца на выраз: "У яго не ўсе дома", - сінтаксічная будова якога, па яго словах, "не дае падстаў для размежавання". Важнейшым крытэрыем у такім выпадку "з'яўляецца сэнс выказвання". Прыведзены выраз не мае сінтэзуючага абагульняючага значэння і можа ўжывацца толькі ў канкрэтным выпадку, таму М.Суднік прыходзіць да высновы, што гэты выраз "будзе нічым іншым, як прымаўкай, паколькі выказванне ў ім звернута да пэўнага чалавека".

Разважанні М.Судніка - сведчанне таго, што размежаванне двух жанраў - прыказкі і прымаўкі - справа нялёгкая, патрабуе глыбокага  ўдумлівага разгляду не толькі будовы, але і сэнсу афарыстычнага  выслоўя, іншых асаблівасцей кожнага  з гэтыхжанраў.

Паходжанне прыказак даследчыкі выводзяць перш за ўсё з працы, працоўнага вопыту народа, замацаванага ў афарызмах, з назірання за прыродай, з вусна-паэтычных твораў, замоў, песень, казак, апавяданняў, анекдотаў, мудраслоўяў, літаратурных твораў і іншых крыніц. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва ішоў працэс адмірання і ўзнікнення новых прыказак, расшырэння іх семантыкі або звужэння значэння, увогуле гэтыя мудрыя паэтычныя творы спадарожнічаюць народу з глыбокай старажытнасці да нашага часу. Сфера адлюстравання рэчаіснасці ў прыказках такая ж разнастайная як само жыццё чалавека ў розныя гістарычныя часы.

Прыказкамі завуцца кароткія і  складныя выразы, якія вобразна выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Другі прыклад: пакуль цэп у руках, патуль хлеб у зубах. Тут вобраз: у руках цэп, у зубах хлеб, а думка: хлеб і наогул магчымасць жыць здабываецца працаю, а хто не працуе, той не будзе мець і хлеба. Вобраз у прыказцы памагае нам успрымаць думку; думка, звязаная з вобразам, робіць на нас большае ўражанне, лепей успрымаецца і даўжэй застаецца ў памяці. Прыказка, змяшчае ў сабе пераносны сэнс; думка ў ёй ахоплівае не адзін які-небудзь ведамы нам выпадак, а можа характарызаваць многа аднародных выпадкаў, падобных да ведамага нам.

Што да зместу прыказак, дык ёсць між  іх такія, што маюць змест вельмі даўняга пахаджэння. Ды і ў пісьмо прыказкі сталі трапляць вельмі даўна, як устаўкі ў тэксце памятак старой літаратуры. Збіраць жа і запісваць нашы прыказкі этнографы сталі толькі з палавіны 19-га веку. Цікаўная прыказка-насмяханне запісана пад 984 годам у адной літаратурнай памятцы кіеўскага пісьменства аб нашым племі радзімічах. Кіеўскі аўтар-патрыёт, з прыемнасцю адзначаючы перамогу на рацэ Пішчане рускага ваяводы Воўчага Хваста над радзімічамі, якія баранілі сваю незалежнасць ад рускага княства, змяшчае складзеную рускімі з гэтае прыгоды прыказку: «темь і русь корятся радімічем, глаголюшче: пішчаньці — волчья хвоста бегають». Назоў ракі, сходны з дзеясловам «пішчэць», і прозвішча ваяводы стварылі ігрою слоў пераноснае значэнне, і ўтварылася прыказка. У «Одпісах» 1573— 1574 гг. Аршанскага старасты Філона Кміты, маючых і літаратурна-гістарычную цану, змешчана колькі прыказак, запісаных этнографам Насовічам і ў другой палавіне 19-га веку: «Колі утопілі, топор давалі, а выплывші ні топорішча» (у Насовіча: як ратавалі, тапор давалі, а выратавалі — ані тапарышча); «Хромого волка за лісіцу стало» (станець хромага ваўка за лісіцу); «Тая баба на двое ворожіла» (надвое бабка варажыла); «Як доробіло ліхо, прорежутся і зубы» (як даробіць ліха, прарэжуцца і зубы); «Мы от ворот, а он дырою вон» (ты ад варот, а ён цераз плот); «I каші не хочу, і по воду не іду» (і кашы не хачу, і па ваду не іду); «Ожогшіся на молоце, велено на воду дуть» (апарыўшысь намалацэ — і на ваду студзіш).

Информация о работе Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах