Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Марта 2012 в 15:18, сочинение
Чаму Беларусы не ужывают беларускую мову? Гэтае пытанне існуе ужо больш чым стагоддзе. Спачатку нашу мову хацелі выкінуць палякі ды рускія, калі дзялілі Беларусь на Польшчу і Расію. І Беларуская мова была, на той час, забароне.
Праблема Беларускай мовы ў нашым грамадстве
Чаму Беларусы не ужывают беларускую мову? Гэтае пытанне існуе ужо больш чым стагоддзе. Спачатку нашу мову хацелі выкінуць палякі ды рускія, калі дзялілі Беларусь на Польшчу і Расію. І Беларуская мова была, на той час, забароне. Ну а цяпер на ёй можна і размаўляць, і пісаць, і навучаць – але мы пачынаем цурацца яе і не ўжываць у сваім паўсядзённым жыцці. Пачынаем паціху страчваць нашае найважнейшае багацце – нашу мову, на якой размаўлялі нашыя прадзеды, дзяды і, нажаль, радзей ужо бацькі. А калі маці і бацька будуць размаўляць на расейскай мове тады і іх дзіцё прыме гэтую мову за родную. І вось мы бачым першы крок да згубы мовы.
Другі крок не дасьць сябе чакаць. Школа. Гэта месца, дзе навучаюцца і выхоўваюцца будуючыя грамадзяне нашай краіне. Але які гэта сапраўдны грамадзянін, калі ён нават мовы сваёй не ведае? Усё менш і менш у нашаё краіне Беларускамоўных школ. І уявіце сабе: “Беларускі горад – без Беларускамоўнай школы”. У якой небудзь другой краіне гэта было б сьмешна, а ў нас гэта, нажаль, не гумар.
А вось і трэцці крок да страты. Сродкі Масавай Інфармацыі (СМІ). Усё больш актыўна СМІ пераводзяцца на расийскую мову.
Чацвёрты крок, я лічу, гэта наш дзяржаўны апарат. Ну тут няма ніякіх камэнтарыяў. Бо добрая палова з іх нават не ведаюць што гэта такое – размаўляць па-беларускі.
На маю думку, пяты крок самы цяжкі. Гэта мы з вамі – людзі, жыхары сваёй краіны, а асабліва моладзь. Мы ўсё менш і менш ужываем Беларускую мову ў нашым паўсядзённым жыцці. Канечне ж не кожнаму падабаюцца асаблівасьці вымаўленне (фанэтыкі) нашай мовы, але кожнае слова, кожны гук мае саю гісторыю.
І вось калі мы будзем так працягваць, то бяды не пазьбегнуць. Мы проста згубім мову праз 5-10 гадкоў. А што ж будзе далей? Што мы пакінем нашым дзецям, нашчадкам? Пусты гук ці расейскую мову? А калі яны спытаюць ці была ў нас родная мова мы проста прамаўчым?.. Мова - душа народа, а наш народ хоча пазбавіцца сваёй душы, як непатрэбнай рэчы…
Информация о работе Праблема Беларускай мовы ў нашым грамадстве