Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Февраля 2012 в 22:17, сочинение
Васіль Быкаў па праву лічыцца выдатным беларускім пісьменнікам. А шлях да гэтага прызнання не быў лёгкім. Пераадолець цяжкасці, якія чыніліся савецкай ідэалагічнай сістэмай, вытрымаць знішчальную крытыку і прайсці выпрабаванне сумленнем было дадзена не кожнаму. Васіль Быкаў заўсёды заставаўся верным праўдзе жыцця, рашуча не прымаў аніякіх масак, за якімі іншыя спрабавалі схаваць сваё сапраўднае аблічча.
Трагедыя «вялікага пералому» у асэнсаванні Васіля Быкава
Васіль Быкаў па праву лічыцца выдатным беларускім пісьменнікам. А шлях да гэтага прызнання не быў лёгкім. Пераадолець цяжкасці, якія чыніліся савецкай ідэалагічнай сістэмай, вытрымаць знішчальную крытыку і прайсці выпрабаванне сумленнем было дадзена не кожнаму. Васіль Быкаў заўсёды заставаўся верным праўдзе жыцця, рашуча не прымаў аніякіх масак, за якімі іншыя спрабавалі схаваць сваё сапраўднае аблічча.
Пра злачынствы сталіншчыны, пра трагедыю нашага народа ў эпоху «карэннага пералому» напісана шмат твораў мемуарнай, дакументальнай і мастацкай літаратуры. Тэме калектывізацыі, сталіншчыны, аддюстраванню «праклятага» часу і яго трагічнага ўздзеяння на лёс народа і Васіль Быкаў прысвяціў многія свае творы. Сярод iх важнае месца займае аповесць «Знак бяды».
Галоўныя героі твора - Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца невялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхімоўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.
Па натуры спакойны, Пятрок ва ўсім давяраўся жонцы. Сцепаніда была актыўнай ў грамадскім жыцці: наведвала лікбез, уваходзіла ў склад камітэта беднаты, а калі пачалі ствараць калгас, першай падала заяву. Спачатку людзі думалi, што калектыўная гаспадарка павінна палепшыць іх жыцце, але з раена, зверху, пачалі націскаць, пагражаць і нарэшце пачалося раскулачванне.
Праз далейшыя падзеi Быкау паказвае, як калектывiзацыя пауплывала на лёс сялян, як шмат у паводзінах людзей залежыць ад грамадскіх абставін. Калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы, то не было б, напэўна, даносчыка Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесь свет сын кулака Гуж, не застрэліўся б Васіль Ганчарык. Ён свята верыў у савецкую ўладу, a яна вымусіла яго адправцiь у Сібір сям'ю каханай дзяўчыны Анюты. Ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат Янка. Тут, на маю думку, патрэбна успомн1ць 1 спілаваны камсамольцамі крыж на Петраковай Галгофе — сімвал адрынутай веры. Гэты учынак увасабляе страшнае злачынства сталінізму — знішчэнне векавой народнай маралі, бездухоўнасць, узведзеная ў ранг дзяржаўнай палітыкі.
Быкаў вынес калектывізацыі прысуд як антыгуманнаму, бесчалавечнаму акту, накіраванаму на знішчэнне ранейшых набыткаў, традыцый, дасягненняў. Ён, па сутнасці, назваў яе генацыдам супроць працоўнага народа, сялян. Калектывізацыя зрабіла няшчаснымі многіх людзей, раз'яднала іх і ў аповесці «Знак бяды». Сцепаніда і Пятрок Багацькі аказаліся заложнікамі 1 ахвярамі таталітарнай сістэмы, працэсу калектывізацыі. Яны гінуць як людзі. Але хто будзе ведаць пра подзвіг пакутнікаў? Ці сядзе якая птушка на іх спалены хутар, дзе засталася жывой адна танюсеньская ліпка? Хто будзе помніць пра тысячы, мільёны ахвяраў сталінскай калектывізацыі?
Информация о работе Трагедыя «вялікага пералому» у асэнсаванні Васіля Быкава