Сучасная беларуская паэзiя: Леанiд Дранько-Майсюк – творчасць.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2012 в 21:45, реферат

Краткое описание

Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.

Содержимое работы - 1 файл

Дранько-Майсюк реферат.doc

— 64.50 Кб (Скачать файл)


УА «БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАУНЫ УНIВЕРСIТЭТ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВАУ»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ:

 

Сучасная беларуская паэзiя:

Леанiд Дранько-Майсюк – творчасць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

              Выканала студэнтка

406 гр. ФК i СКД

Пятрова Таццяна

Выкладчык: Тычына С.М.

 

Мiнск 2009г.

 

 

Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.

    Нарадзіўся Л. Дранько-Майсюк у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Змалку кветкі ўвайшлі ў  жыццё паэта і пазней сталі яго літаратурнай тэмай. землякі жылі з таго, што вясной прадавалі насенне кветак і сваім дзецям, калі яны прасілі купіць ім цацкі, казалі: „Глядзіце на кветкі — гэта самыя лепшыя цацкі ў свеце!..”

Пасля заканчэння школы Леанiд працаваў на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Друкаваў свае вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 г. Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, а пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае аддзяленне гэтага інстытута. У 1980 годзе ажаніўся з масквічкай Вольгай, і праз год у iх нарадзіўся сын Васіль.

З 1982 года пачалося мінскае жыццё. Л. Дранько-Майсюк працаваў у выдавецтве „Мастацкая літаратура” — спачатку рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі, выдаваў чужыя і свае кнігі...

Са жніўня 2002 года нідзе не служыць, займаецца чыстым пісьменніцтвам.

Ужо першы зборнік паэта "Вандроўнік" (1983) адкрыў нашай літаратуры неардынарнага аўтара са сваім адметным стылем і мастацкім почыркам, удумлівага, духоўна ўзвышанага падарожніка па родным краі. Другая кніга Л. Дранько-Майсюка "Над пляцам" (1986) зместам звязана з Давыд-Гарадком, роднай вуліцай, бацькоўскай хатай, самімі бацькамі. Нямала вершаў гэтага зборніка звернута да жанчыны. Тпксама яго вершы – зварот да сяброу:

* * *

Адаму Глобусу                  

Панчошкі, паяскі, сукенкі
Скідалі сціплыя студэнткі,
І сціпласць гэтае натуры,
І пачуццёвыя віхуры
Адам, наследуючы Мунку,
Пісаў у стылі пацалунку.

25.12.1984                

 

    Тэмы радзімы і ўзаемаадносін паэта і паэзіі з'яўляюцца вызначальнымі для зборніка Л. Дранько-Майсюка "Тут" (1990). Акрамя лірычных вершаў і дзвюх невялікіх паэм - "Курасоўшчына" і "Адам Нядзелька" - зборнік уключае і першыя празаічныя спробы аўтара: эсэ-падарожжы, напісаныя ім пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Германіі. Яго проза ў значнай ступені рытмізаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным і натхнёным лірызмам. Ад эсэістыкі пісьменнік прыйшоў да мастацкай прозы і выдаў зборнікі "Проза радости" (1991, Масква) і "Пра тое, як я…" (1992). У апошняй кнізе знайшлі сваё ўвасабленне анекдатычныя сітуацыі, расказаныя не без долі іроніі і гратэскнага перабольшання.

    У 1994 і 1995 гг. пабачылі свет зборнікі паэта "Акропаль" і "Стомленасць Парыжам", навеяныя падарожжам па Грэцыі і Францыі. Лірыка кахання ёсць у кожным зборніку Дранько-Майсюка, але найбольш шырока яна прадстаўлена ў названых кнігах. Нізка вершаў "Маёй цудоўнай А" прынесла славу паэту як тонкаму прачуламу лірыку - песняру хараства, жаночай прыгажосці і кахання, а яго верш "У Вашым голасе квітнеюць астры, якіх не бачыў я раней…" стаў амаль класічным. Названы цыкл увайшоў і ў зборнік паэта "Места і Свет" (2000), у якім прадстаўлены яго творы за розныя гады.

З вялiкай павагай i пяшчотай адносiцца паэт  да гiстарычнага мiнулага сваёй краiны:

Мірскі замак

Мірскі замак успомніў пра нас
Дзеля нас, каб сябе не забылі,
І каб зноў, як бывала не раз,
Мы сваё ж у чужым не згубілі.

Мірскі замак жывое жывым
Захаваў, а пустое – забытым;
Кожнай вежай і мурам сваім
Засцярог родны край ад нябыту.

Мірскі замак з гасподняй расы
І трываласці гэтага люду
У маўклівасць вярнуў галасы
І святло, адпаведнае цуду.

Мірскі замак для нашай душы,
Што душою забылася звацца,
Напамінак – на роднай мяжы
Толькі роднае можа застацца!

Лепшае з напісанага Л. Дранько-Майсюком склала яго кнігі выбраных твораў "Гаспода" (1998) і "Вершы. Каханне. Проза" (2003).

Адным з адметных творау Леанида Дранько-Майсюка з'яуляецца яго «Паэтаграфiчны раман»(2002г.). У “Паэтаграфічным рамане” Леанід Дранько-Майсюк папярэджвае — не варта высвятляць, што такое паэзія, але падрабязна і з задавальненнем распавядае, з чаго яна пачынаецца. “Паэзія ў літаратурным выяўленні пачынаецца з першага выпадковага слова, а проза — не…” Фармальна новая кніга складаецца з паэзіі і прозы, змястоўна — толькі з паэзіі. З цікавасцю адшукваеш першыя вершаваныя радкі, каб зразумець, што не схлусіў паэт, і думка яго паэтычная любіць жывіцца выпадковым залатніком прыватных размоў, слязою начнога застолля, ці гукам дрыжачай шыбы, за якой гаманкі Скарынаўскі праспект. Затое ўжо першае слова паэтаграфічнага раману выверанае да працяжніку: “Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін.” Трэба заўважыць, што пісанне раману пра “апальнага” сябра — гэта таксама “стыль паводзін”, стыль невядомы нашай літаратуры. Тым больш цікава, што кніга асвятляе падзеі нядалёкага часу. Нязмушанасць жывой гаворкі ўраўнаважвае грамадзянскі пафас твора — у гэтым безумоўная вартасць кнігі.
Маўчанне — адзенне душы.

Ты ведаў пра гэта, мой дружа,
Аднак жа не здолеў, не здужаў
Стаяць пры маўклівым крыжы
І, нібы засохлую ружу,
Ты скінуў маўчанне з душы.

Што будзе далей, пакажы —
Якое табе частаванне
Чакае ў халодным тумане…

Трэба заўважыць, што беларускі чытач даўно выказваўся на карысць вобразу беларуса- пераможцы, чалавека дзеяння, чалавека ўчынку. Верагодна, гэтае пажаданне выказвалі яшчэ нашыя чытаючыя продкі, бо, як вядома, айчынная літаратура не мела свайго гераічнага эпасу. “Я — мужык, беларус…” — гучала годна, але не канкрэтна. Някляеў — аказаўся запатрабаваны літаратурнай сітуацыяй як герой нават у большай ступені, чым як паэт. Да гонару Дранько- Майсюка, ён не ўзвышае свайго героя, а пакідае яму рэальны маштаб. Адзначаючы “фальклорную памяць” Някляева, ён не ўводзіць у фальклор яго самога. Герой застаўся чалавекам — трохі іранічным, трохі з”едлівым, трохі расчараваным, трохі расчароўваючым… Напэўна ў гэтым і палягае адрозенне гэтых двух пісьменнікаў — яны і ў лепшыя часы жылі ў розных краінах: адзін у Рэспубліцы Расчараванне, другі — ў Зачараваным Каралеўстве. Дастаткова згадаць наступную размову, каб зразумець — людзі гэтыя аб”днаныя не столькі ўнутраным падабенствам, колькі тэмай унутранай эміграцыі: “Аднак жа кпліва глядзеў на мяне, калі я заяўляў: цьмянасць — гэта і ёсць сапраўдны вынік шчасця… А з адной маёй прыгожай мары, атуленай кухонным алкаголем, дык наогул пасмяяўся. А мара была такая: жыць у краіне, у якой паэзіі адведзена роля залатога гадзінніка, назаўсёды згубленага ў густой траве цывілізацыі.

— Не, браце, жыць ты будзеш тут і да скону! — з відавочным колкім задавальненнем выразна вымавіў ён”.

Эпітэт “залаты” характэрны для паэтаграфічнай прозы, якая па тону аддалена нагадвае “Залатую ружу” К.Паўстоўскага, асабліва ў першай частцы. “У паветры беларускага жыцця паболела металу” — зазначыў Дранько- Майсюк. Аднак чамусьці ствараецца ўражанне, што для паэта і зараз метал — гэта не жалеза абцугоў, а залаты пыл ювелірнай майстэрні. Смецце, здольнае прыхарошыць прадметы і з”явы… Неўпрыкметку вызалаціўся і Някляеў, які, па выразу Дранько -Майсюка, не толькі стваральнік паэзіі, але і яе “прадмет”. У нейкі момант ловіш сябе на тым, што думаеш не пра ўзаемаадносіны двух паэтаў, а згадваеш пра лёс хлопчыка, якога абраў для свайго мастацкага перфомансу з залачэннем чалавечага цела Леанарда да Вінчы. Атрымалася прыгожа, але не сумяшчальна з жыццём – забыты мастаком, ён памёр.
Першыя старонкі кнігі ствараюць уражанне, што гэты твор напісаны не пад “наркотыкам шляхетнасці” (вызначэнне Дранько- Майсюка), а пад халодным струмянём рэальнасці. Аднак паэт застаўся верным прыродзе свайго таленту, і самыя запамінальныя мясціны рамана ўсё-ткі не пра Някляева, а пра беларускіх дзяўчат — шчаслівую гімназістку і кульгавую красуню. “Ты ў Менску, юная пражанка…” — “рыфмаваны жарцік”, які дае абсалютнае ўяўленне аб прасодыцы паэзіі Дранько-Майсюка. Вершы, змешчаныя ў другой часцы кнігі, больш глыбокія па змесце, аднак жа менавіта “Пражанка” ідэнтыфікуе аўтара кнігі з тым вобразам паэта-казановы, які так хвалюе беларускіх чытэльніц.
Трэцяя частка кнігі — біяграфічная. Альбо ўласна паэтаграфічная. Яшчэ дакладней — тапаграфічная. Па-за межамі вызначэнняў — гэта ўспаміны пра Давыд-Гарадок, пра маленства, пра родных і блізкіх, сяброў і настаўнікаў, ваду і кветкі. Гэта добра напісаная лірычная проза, дзе аўтар нечакана сціпла — як для паэта — вызначае сваё месца. “Месца нараджэння мае больш сэнсавы знак, чым год нараджэння, і таму Віфлеем велічнейшы за год нулявы, а, скажам, Вязынка — за 1882… У маім выпадку вяршэнства месца народжання відавочнае, бо год майго з”яўлення на свет, 1957-мы, гэтак жа небагата што значыць у параўнанні з Давыд-Гарадком, як небагата што значу і сам я ў параўнанні з тым жа Давыд-Гарадком”.

    Л. Дранько-Майсюк - паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў і ў сваіх творах выключна ўважліва ставіцца не толькі да зместу, але і да іх гучання, адсюль і запатрабаванасць яго твораў беларускімі кампазітарамі. Л. Дранько-Майсюк - аўтар песень пра каханне "Прынц і ружа" (музыка М. Сацуры), "Ты - каралева" (музыка Л. Захлеўнага), "Дон Кіхот" і "Любы князь" (музыка Э. Зарыцкага), "З табою навечна", "Ружа белая" і "Восень у Версалі" (музыка А. Ціхановіча) і пра радзіму "Сон лілей" (музыка І. Начына), "Вязе мой, вязу" (музыка Я. Навуменкі), "Аксаміткі" і "Бульба" (музыка Л. Захлеўнага), "Еўфрасіння" (музыка Я. Паплаўскай). Значны ўклад зрабіў паэт у развіццё дзіцячай песеннай лірыкі. З'явай у беларускай песеннасці стаў альбом З. Вайцюшкевіча "Цацачная крама" на вершы Л. Дранько-Майсюка. Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачнай краме жывуць побач рэальнасць i фантастыка, дзiцячая наiунасць i дарослая прагматычнасць…

Вось такая шматгранная i неадназначная творчасць сучаснага беларускага паэта Леанiда Дранько-Майсюка.

Лiтаратура аб  жыцці і творчасці паэта:

Дранько-Майсюк Леанід Васілевіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 199.
    Дранько-Майсюк Леанід // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / [пад рэд. А.В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. С. 375-376.
    Леанід Дранько-Майсюк // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 184.
    Корань, Л.Дз. За лірычным героем : па старонках паэтыч. кніг Л. Дранько-Майсюка / Людміла Корань // Цукровы пеўнік : літ.-крыт. арт. / Людміла Корань. Мінск, 1996. С. 241-256.
    Леанід Дранько-Майсюк / У. Гніламёдаў [і інш.] // Крыніца. 2001. № 7. С. 3-55.
    Матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта.
    Новік, М. Кветкі Палесся ў еўрапейскім кантэксце : паводле твораў Л. Дранько-Майсюка / Марыя Новік // Роднае слова. 2000. № 3. С. 13-18.
    Нафрановіч, А. Спасціжэнне зямлі і нябёсаў : пра паэзію Л. Галубовіча і Л. Дранько-Майсюка / Аркадзь Нафрановіч // Роднае слова. 1999. № 10. С. 40-45.
    Брадзіхіна, А. Колеры Л. Дранько-Майсюка / Ала Брадзіхіна // Першацвет. 1999. № 2/3. С. 59.
    Бароўская, І. "… Прынц і ружа прысняцца табе" : песен. лірыка Л. Дранько-Майсюка / Ірына Бароўская. Прастора і час, мастацтва і жыццё ў зборніку "Гаспода" Л. Дранько-Майсюка / Яўген Гарадніцкі // Роднае слова. 2005. № 4. С. 22-24, 38-40.
    Дзянісава, Н. Адзінае выйсце - майстэрства : творчы партр. Л. Дранько-Майсюка / Наталля Дзянісава // Маладосць. 2003. № 3. С. 114-122.
    Леанід Дранько-Майсюк // Полымя. 2006. № 2. С. 144-159. - Змест: Жывыя кветкі паэзіі / падрыхт. Марыя Шамякіна. С. 144-145 ; Вершы / Л. Дранько-Майсюк. С. 146-150 ; Паводле законаў паэзіі… / Юры Чарнякевіч. С. 151-159.
    Кісліцына, Г. Арфей, распяты на струнах ліры : штрыхі да творчасці Л. Дранько-Майсюка / Ганна Кісліцына // Роднае слова. 1997. № 10. С. 15-28.
    Майсейчык, А. Каб верш набыў дыханне / А. Майсейчык // Берасцейскія карані : гіст.-краязн. і літ. зб. / [рэдкал.: Алесь Каско (гал. рэд. і інш.)]. Брэст, 1993. С. 227-234.

 

 



Информация о работе Сучасная беларуская паэзiя: Леанiд Дранько-Майсюк – творчасць.