Параўнальны аналіз літаратуразнаўчых крыніц пры вывучэнні творчасці Івана Шамякіна на прыкладзе мастацкіх тэкстаў “Сатанінскі тур” і

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Апреля 2013 в 21:47, аттестационная работа

Краткое описание

Складаныя змены ў грамадстве канца 80 – пачатку 90-х г. адбіліся і на творчасці Івана Шамякіна. У гэты час адна за адной у свет выходзяць аповесці: “Paradies auf Erden”, “Вернісаж.Аповесці Івана Андрэевіча” (1993), “Сатанінскі тур” (1993), “ Падзенне” (1994), “Адна на падмостках” (1994), “Бумеранг” (1995), “Без пакаяння” (1995). Шмат літаратурных крытыкаў прысвяцілі свае працы агляду і аналізу творчасці Івана Шамякіна. Сярод іх: Бугаёў Д., Бельскі А.І, Локун В.,Гніламёдаў У., Макарэвіч А.М., Мяснікоў А.Ф. і інш. Але па тэме майго пытання хачу прывесці звесткі з прац Макарэвіча А.М “Разбуральныя праявы рэчаіснасці першай паловы 1990-х гг. у асэнсаванні І.Шамякіна”, Гніламёдава У. “Пісьменнік дзвюх эпох”, Локуна В.І. “Іван Шамякін” .

Содержимое работы - 1 файл

Параўнальны аналіз літаратуразнаўчых крыніц пры вывучэнні творчасці Івана Шамякіна на прыкладзе мастацкіх тэкстаў.docx

— 17.97 Кб (Скачать файл)

Параўнальны аналіз літаратуразнаўчых  крыніц пры вывучэнні творчасці  Івана Шамякіна на прыкладзе мастацкіх  тэкстаў “Сатанінскі тур” і “Без пакаяння”

Складаныя змены ў грамадстве канца 80 – пачатку 90-х  г.  адбіліся і на творчасці Івана Шамякіна. У гэты час адна за адной у свет выходзяць аповесці: “Paradies auf  Erden”, “Вернісаж.Аповесці Івана Андрэевіча” (1993), “Сатанінскі тур” (1993), “ Падзенне” (1994), “Адна на падмостках” (1994), “Бумеранг” (1995), “Без пакаяння” (1995). Шмат літаратурных крытыкаў  прысвяцілі свае працы агляду і аналізу  творчасці Івана Шамякіна. Сярод іх: Бугаёў Д., Бельскі А.І, Локун В.,Гніламёдаў У., Макарэвіч А.М., Мяснікоў А.Ф. і інш. Але па тэме майго пытання хачу прывесці звесткі з прац  Макарэвіча А.М “Разбуральныя праявы рэчаіснасці першай паловы 1990-х гг. у асэнсаванні І.Шамякіна”, Гніламёдава У. “Пісьменнік дзвюх эпох”,  Локуна В.І. “Іван Шамякін” . Кожны з даследчыкаў па-свойму ахарактыразаваў гэтыя аповесці.У іх есць нешта падобнае і адрознае. Разгледзім кожны з іх.  Вядома,што 90 гг. былі цяжкімі ў грамадскіх адносінах: змена ўлады і выкліканыя з ёй змены ў сацыяльным жыцці насельніцтва.Усё гэта знайшло адбітак у творчасці І.Шамякіна. Вось што піша нам Гніламёдаў : “Пісьменнік выступаў у ролі, фігуральна кажучы, “доктара сацыяльных навук” (так  некалі Карл Маркс назваў Бальзака). Ён уважліва ўглядаецца ў жыццё,шукаючы ў ім цікавае, характэрнае, тыповае, абапіраючыся ры гэтым нават на дакладныя сацыялогіі і статыстыкі. Гэтыя творы – усе яны вострасюжэтныя -  вылучаюцца сваім карнавальным характарам, гульнёй, якая адзначае нішто іншае, як змену эпох, і маюць, і ў змесце, і ў форме, публіцыстычнае адценне…Сучаснасць малюецца цёмнымі фарбамі, якія нярэдка згушчаюцца да плакатна-гратэскных. .. персанажамі, не гатовымі да стыхійнай свабоды, становяцца “героі ўчарашняга дня”, што пражылі жыццё на “арэлях  савецкай свабоды”. У новых  ўмовах яны трапляюць у такія складаныя сітуацыі, з якіх не  проста знайсці выйсце…”. Макарэвіч у сваім артыкуле падрабязна дае ацэнку гэтага часу, адносіны самаго І.Шамякіна: “Рэчаіснасць 90-х гг.20 ст. з яе катастрафічнымі ў грамадскіх адносінах праявамі ў Беларусі нараджала ў свядомасці І.Шамякіна, з аднаго боку, яе непрыманне , глыбокае расчараванне з той прычыны, што грамадскія дасягненні савецкага часу перакрэсліваліся ўчынкамі і вынікамі намаганняў палітыкаў,д зеячаў культуры і літаратуры. З другога боку, такое расчараванне і непрыманне выклікала ў пісьменніка своеасаблівы пратэст. . У такіх ўмовах І.Шамякіна не пакідае жаданне асэнсоўваць ў літаратурных формах супярэчлівыя і напоўненыя драматызмам падзеі рэчаіснасці...”

Звернемся непасрэдна да ацэнкі аповесцяў крытыкамі. Макарэвіч А.М. піша: “Асэнсаванне І.Шамякіным формаў і сродкаў выжывання разгубленага чалавека, з аднаго боку, і ўпэўненага ў сабе, з другога, ва ўмовах грамадскага бяззладдзя прывяло ў выніку да стварэння ў 1993 годзе такіх аповесцей, як “Сатанінскі тур”, “Падзенне”, “Адна на падмостках”... Сюжэты вышэй названых аповесцей 1993 года вызначаюцца сацыяльай завостранасцю, надзённасцю, надзвычайнай трагедыйнасцю. Такія сюжэты сталі новай з`явай  ў тагачаснай літаратуры…”. У.Гніламёдаў  паведамляе: “І.Шамякін заўсёды быў майстрам, які ўмеў, як часам кажуць пісьменнікі, моцна “закруціць” сюжэт – у добрым сэнсе слова. Гэта – каштоўны бок яго майстэрства…Сюжэт у яго – адзін з інструментаў псіхалагічнага даследавання, які віртуозна выкарыстоўваецца аўтарам для глыбейшага раскрыцця чалавечых характараў і абставін, у якіх  даводзіцца дзейнічаць яго героям. Такое даследванне з бляскам  праведзена ў аповесці “Сатанінскі тур” (1993). Сама гісторыя тыповая для таго часу”.

Мы добра ведаем сюжэт  твора:у згаданай аповесці аўтобус  з гандлярамі. адпраўляецца з Беларусі  ў суседнюю Польшчу. Гандляры вязуць дэфіцытны тавар, на які ў Польшчы попыт.У дарозе здарылася няшчасце: адзін з пасажыраў  памёр. Гэта, аднак, не спыняе астатніх , аўтобус  разам нябожчыкам працягвае свой шлях .

Вось якую ацэнку дае Гніламёдаў У. : “ Пісьменнік выкарыстоўвае , здаецца,усё  з свайго мастакоўскага арсенала – і іронію, і сатыру, і сарказм, і прыёмы абсурду, ствараючы ўражанне, быццам аўтобус з “чалавекамі” – гадлярамі і пасажырам-нябожчыкам коціцца ў бездань. У гэтым  і сапраўды сатанінскім туры ўсе раскрываецца  да канца…Шамякін не ставіў праблему зла ў агульнафіласофскім вымярэнні, як Дастаеўскі, але прысутнасць, “бесаў” – у новай іх іпастасі адчуваў.  Бесы – гэта “нуварышы” , якія скалацілі багацце нялюдскім спосабам. Ён няшчадна выкрывае прадзісветаў. “У іх адзін ідэал – долар, -  з`дзекліва зазначае ён, - за долар кожны з іх у царкве пердне, а за  сотню долараў бацьку роднага праласць”. Гэтыя ж праявы нелюдзяў новага веку адзначае і Локун: “Аўтар стварае асаблівую мадэль жыцця, у якім галоўную ролю адыгрываюць “не людзі, а пачвары, монстры”. Персанажы твораў паўстаюць не столькі жывымі характарамі, колькі ўмоўнымі вобразамі-сілуэтамі пэўных ідэй.”. Погляд Макарэвіча: “Сатанінскі  тур” – гэта акт двухпланавага вымярэння. З аднаго боку, ён успрымаецца як існаванне людзей 90-х гг. 20 ст. у Беларусі, якое правакавала іх на выяўленне не самых пачуццяў, памкненняў, дзеянняў. Гэта тур-выпрабаванне ў сацыяльную перспектыўную несвядомасць, у час якога кожнаму адведзена не толькі пэўная роля, але і адпаведная роля актыўнасці, выпрабавання і адказнасці. З другога боку – гэта непасрэдна “турыстычна”-гандлярскі тур, у час якога максімальна праявіліся вынікі не толькі асаблівасцей сацыяльнага існавання яго ўдзельнікаў а і патанцыйныя  схільнасці ў іх характарах і адносінах свету…Аповесць “Сатанінскі тур” – гэта мастацкі паказ не толькі аднаго прыватнага трагічнага факта, які меў месца ў прататыпнай рэчаіснасці. Гэта сфакусіраваны погляд аўтара на вынікі сацыяльнага бязладдзя ў іх татальных уплывах на лёсы людзей.”

Аповесць “Без пакаяння”  працягвае тэму чалавечага падзення. Погляд Макарэвіча А.М. : “Аповесць  “Без пакаяння” прадстаўляе два нераўназначныя (паводле падзейнасці ў творы) сацыяльныя “зрэзы” з рэчаіснасці першай паловы 1990-х гадоў: абсалютная беднасць і багацце, імкненне да пакаяння і непрыняцце яго. Тут можна прывесці паралель з “Сатанінскім турам”. У гэтым творы прадстаўлен чалавек “новага класу” (так сам пра сябе гаворыць Анкуда). Гіламёдаў у сваім артыкуле нам паказвае,што такому тыпу людзей-хапуг, якія пойдуць на змову з сумленнем  ,як Анкуда, не месца ў жыцці : “Без пакаяння”- аповесць-дытэктыў,але ў ёй сканцэнтраваны вельмі надзённы падтэкст, абвостраны этычны змест, са скрухай аўтар (І.Шамякін) пераконваецца, што сярод “новай буржуазіі” альтруістаў няма”. Локун В.  робіць наступныя вывады: “Казік Анкуда -  не толькі герой свайго часу, але і яго ахвяра. Ён трагічны вінцік таго сацыяльнага механізму,які нясе свету хаос і разбурэнне.Недзе падсвядома ў душы героя ідзе барацьба, якая падштурхоўвае яго да пакаяння. Казімір Пятровіч гатовы прыняць пакаянне перад жонкай, маці і Богам у царкве. Толькі аўтара гэта ўжо задаволіць не можа. Яму патрабуецца поўнае, абсалютнае пакаянне перад людзьмі. Такога пакаяння герой здейсніць не можа. На гэта ў яго не хапае сіл і мужнасці. Пісьменнік адмаўляе гэтаму класу людзей, ён не бачыць за імі будучыні, бо менавіта яны, новыя гаспадары, адракліся ад мінулага, груба перарвалі сацыяльную гармонію свету”.

На падставе прыведзеных  вытрымак з разгледзеных мною артыкулаў можна  зрабіць вывад. Думкі літаратурных крытыкаў на праблемы твораў Івана Шамякіна  “Без пакаяння” і “Сатанінскі тур” супадаюць.


Информация о работе Параўнальны аналіз літаратуразнаўчых крыніц пры вывучэнні творчасці Івана Шамякіна на прыкладзе мастацкіх тэкстаў “Сатанінскі тур” і