Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Апреля 2013 в 20:28, реферат
Нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч у сям'і малазямельнага арандатара ў ноч на 7 ліпеня (25 чэрвеня) 1882 г. недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супала са старажытным народным святам Купалля, назеу якога паэт узяў у якасці псеўданіма. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў вандроўным настаўнікам (дарэктарам), пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памошікам вінакура на броеарах у маёнтках. У 1908 г. Я. Купала прыехаў у Вільню, дзе працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы «Веды» В. Данілоеіча і супрацоўнічаў у газеце «Наша ніва». 31909 г. на працягу 4 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Пецярбургу.
Першы паслярэвалюцыйны зборнік Я. Купалы «Спадчына» адкрываецца вершам з аднайменнай назвай. У ім аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі — спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, Я. Купала з хваляваннем успамінае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены», «стары амшалы тын», «крык вароніных грамад» на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:
Жыве з 1м дум маіх сям'я
I сніць а ім сны няэводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Творчая дзейнасць Я. Купалы на пачатку аднаўленчага перыяду была няпростай. У першай палове 20-х гг. паэт акрылены: усталяваўся мір, Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць, у літаратуру ўлілося новае пакаленне, беларуская мова стала мовай справаводства, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, . пашырыліся межы рэспублікі... З'яўляюцца вершы аптымістычнага плана: «Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» (аб вяртанні беларускіх сыноў да сваёй маціАйчыны), «Арлянятам» (аб з'яўленні новаЙ літаратурнай змены), «На смерць Сцяпана Булата», «Цішку Гартнаму», «Наш летапісец» (у іх услаўляюцца дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вучоныя, журналісты). Радасцю, упэўненасцю ў светлым заўтрашнім дні Беларусі напоўнены многія радкі паэмы «Безназоўнае»:
Беларусь на куце
Ў хаце сааёй села, —
Чарка ыёду ў руцэ,
Пазірае смела...
У канцы ж 20-х гг. у творчасці Я. Купалы зноў з'яўляюцца ноткі песімізму і трывогі. Безумоўна, яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталітарная сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў ДПУ давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам.
Аднак гэта не здзейснілася. I народны паэт Беларусі піша пакаянны «Адкрыты ліст», якім паміж паэтам і ўладай як бы ўстанаўліваўся неафіцыйны кампраміс.
Асноўным у творчасці Я. Купалы гэтага перыяду становіцца ўхваленне савецкай рэчаіснасці. У яго паэзію шырока ўваходзіць тэма сацыялістычных пераўтварэнняў, дружбы паміж народамі, калектыўнай працы, новай маралі і этыкі. Прыкладам можа служыць «ляўкоўскі» цыкл вершаў Я. Купалы. 3 аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццёвую аснову, бо многія прыватныя факты паэт імкнуўся засведчыць паэтычным, узнёслым словам, хацеў праславіць ляўкоўцаў, людзей калгаснай вёскі. Але не ўсе вершы дасканалыя ў мастацкіх адносінах. У іх амаль адсутнічае тая філасофская заглыбленасць, якая была ўласціва творам дарэвалюцыйнай паэзіі Я. Купалы. Наватарскім для 30-х гг. лічыўся верш «Лён», у якім паэт праслаўляе перадавую калгасніцу, закаханую ў брыгадзіра. Сёння, праўда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводкі ў каханні. Наватарскімі лічыліся вершы «Алеся», «Хлопчык і лётчык», у якіх раскрываліся імкненні моладзі да авалодання складанымі прафесіямі. У вершы «Сыны» ўслаўляліся шэсць сыноў старога бальшавіка, якія выбралі прафесіі хлебароба, рабочага-ліцейшчыка, будаўніка домнаў і мартэнаў, бясстрашнага марака, смелага лётчыка, чырвонага байца-пагранічніка і паэта. Шчаслівае калгаснае жыццё праслаўляецца ў вершах «Вечарьшка» і «Госці».
У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў і працаваў недалёка ад Казані. Паэзія таго часу вызначаецца моцным антыфашысцкім пафасам, заклікам да змагання. Асаблівай шшулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш «Беларускім партызанам». У ім аўтар пасылаў праклён Гітлеру-вампіру, фашысцкім псам, завлікаў партызан і ўвесь народ да барацьбы з лютым ворагам:
Партыэаны, партыэаны,
Веларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
Верш прасякнуты палымяным патрыятызмам, непахіснай верай у перамогу народа-змагара.
У вершы «Зноў будзем шчасце мець і волю» Я. Купала не толькі выказваў веру ў хуткую перамогу, але і прадбачыў той час, калі адновяцца зруйнаваныя гарады і селы, змоўкне кананада, мірна ўздыхнуць людзі:
Загоім раны, адбудуем
Свае сялібы эруйнаваны,
Сваю краіну маладую
Святлом асвсцім нсчуваным.
Але паэт не дачакаўся радасных дзён перамогі: пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы сэрца яго перастала біцца 28 чэрвеня 1942 г. «Першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі», найвышэйшая гордасць і слава беларускага народа, паэт з сусветным імем, Янка Купала не дажыў да свайго шасцідзесяцігоддзя дзевяць дзён.
Я. Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Поўнасцю адданы беларускаму народу, ён разам з ім выпіў да дна наканаваную лёсам чашу выпрабаванняў і пакут. Яго не палохаў бурны і крывавы паслярэвалюцыйны час. Боль, трывога і клопат аб Беларусі адчуваюцца ва ўсіх творах вернага сына Бацькаўшчыны. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню.