Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Февраля 2012 в 20:06, реферат
Князь Мiндоуг у 1252 годзе каранавауся i прыняу тытул у сваей рэзiдэнцыi у Наваградку. Пачынаючы з Мiндоуга ВКЛ праводзiць актыуную знешнюю палiтыку.
У 1262 годзе Мiндоуг з Аляксандрам Неускiм прыняу удзел у паходзе супраць крыжакоу. Крыжакам тады не удалося пранiкнуць у землi сярэдняга цячэння Заходняй Дзвiны. У 1213 годзе Мiндоуг загiнуу у вынiку змовы варожых яму лiтоускiх князей. Вялiкiм князем абвяшчае сябе жэмайцкi князь Трайнат. Ен распаусюдзiу сваю уладу на Гарадню i амаль на усю Чорную Русь.
2 Грамадзянская вайна ў ВКЛ паміж праваслаўнымі і католікамі
Пасля смерці Вітаўта у 1430 г. Вялікім князем літоўскім стаў малодшы брат Ягайлы, северскі князь Свідрыгайла Альгердавіч. Ён доўгі час жыў ва Украіне (Падолле), у Беларусі (Віцебск), на Северскай зямлі, у Маскоўскай дзяржаве, меў праваслаўнае акружэнне. Свідрыгайла вельмі далёка зайшоў у крытыцы каталіцызму, у антыкаталіцкай палітыцы, за што меў падтрымку з боку праваслаўных феадалаў. Ён не выконваў Гарадзельскія прывілеі, прызначаў на пасады не католікаў, а праваслаўных з родаў Палазовічаў, Друцкіх, Хадкевічаў і іншых, дарыў праваслаўным феадалам землі. Незадаволеная літоўская арыстакратыя пры дапамозе Польшчы і Ватыкана ў 1432 г. арганізавала няўдалы замах на жыццс Свідрыгайлы, пасля якога ён уцёк у Полацк.
Вялікім
князем літоўскім у 1432 г. быў абвешчаны
брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, які
пацвердзіў унію з Польшчай. Дзяржава
зноў аказалася падзеленай на дзве часткі,
кожная з якіх мела свайго князя. У Вільні,
Коўне, Троках, Жэмайціі, Гародні кіраваў
Жыгімонт, у Полацкай, Віцебскай, Смаленскай,
Северскай, Кіеўскай землях, на частцы
Валыні і Усходнім Падоллі Свідрыгайла.
Дапамогу Свідрыгайлу аказвалі тэўтонскія
і лівонскія крыжакі, цвярскі князь, часам
татары і малдаўскі гаспадар.
У Вялікім княстве
Літоўскім пачалася грамадзянская вайна
1432 - 1436 гг., у ходзе якой сфарміраваліся
два палітычныя лагеры пры князях Свідрыгайле
Альгердавічы і Жыгімомцс Кейстутавічы.
Вялася барацьба за падпарадкаванне ўладзе
аднаго з князёў усёй тэрыторыі дзяржавы.
Баявыя дзеянні насілі прэвентыўны характар
з мэтай выціскання апанентаў з палітычнай
арэны дзяржавы. Асноўныя ваенныя дзеянні
разгортваліся на паўночным і паўднёвым
франтах. Акцыя ў паўночных землях ВКЛ,
якую вёў Свідрыгайла, павінна была садзейнічаць
вяртанню Вільні, знішчэнню Жыгімонта
і вырашэнню лёсу велікакняжацкага пасаду.
Жыгімонт вёў барацьбу за падпарадкаванне
як мага большай тэрыторыі на ўсходзе
дзяржавы. На паўднёвым фронце ішлі ваенныя
дзеянні паміж войскамі Свідрыгайлы і
Каралеўства Польскага на тэрыторыі Падолля
і Валыні.
У 1432 г.,
каб паслабіць рух, што ўзначальваў Свідрыгайла,
ад імя Ягайлы быў выдадзены прывілей,
якім праваслаўныя феадалы ўраўноўваліся
ў правах з феадаламікатолікамі. У 1434 г.
аналагічны прывілей выдаў Жыгімонт Кейстутавіч.
У
1447 г. былі практычна ўраўнаваны эканамічныя
і асабістыя правы
Ураўноўванне
ў правах беларускіх і літоўскіх феадалаў
было галоўным вынікам барацьбы пад кіраўніцтвам
Свідрыгайлы. У далейшым значная частка
праваслаўных феадалаў адышла ад Свідрыгайлы,
бо ён быў прыхільнікам вельмі непапулярнай
у народзе ідэі царкоўнай уніі, зліцця
праваслаўнай і каталіцкай царквы.
Паколькі вайна знясільвала ваенны патэнцыял Свідрыгайлы, ён імкнуўся хутчэй пазбавіцца ўнутранага ворага і шукаў генеральнай бітвы. У 1435 г. ён пацярпеў паражэнне пад Вількамірам (ва Украіне), пасля чаго зрабіў спробу разарваць саюз паміж Польшчай і Жыгімонтам праз прынясенне васальнай прысягі польскаму каралю Уладзіславу III. Але гэта акцыя поспеху немела.
3 1436 па 1440 г. на велікакняжацкім прастоле быў Жыгімонт Кейстутавіч. Адны гісторыкі лічаць, што князь быў хворым на шызафрэнію і зрабіў спробу цэнтралізаваць дзяржаву шляхам тэрору, за што і быў забіты ў Трокскім замку. Другія гісторыкі сцвярджаюць, што асноўнай прычынай забойства Жыгімонта Кейстутавіча была яго палітыка, накіраваная на падпарадкаванне Вялікага княства Літоўскага Каралеўству Польскаму за гарантаванне віленскага пасаду яго сыну, а прыпісванне Жыгімонту Кейстутавічу цяжкай хваробы і спроб цэнтралізацыі дзяржавы шляхам тэрору нішто іншае, як спроба дыскрэдытацыі вялікага князя і абгрунтаванне прычыны яго забойства.
Пасля
смерці Жыгімонта Кейстутавіча польскія
магнаты замест пасады вялікага князя
літоўскага хацелі ўвесці ў ВКЛ каралеўскае
намесніцтва на чале з 13гадовым Казімірам
Ягайлавічам. Але калі Казімір прыехаў
у Вільню ў суправаджэнні вялікай світы
палякаў, магнаты ВКЛ напаілі іх і ноччу
ў кафедральным саборы ўсклалі на каралевіча
Казіміра шапку Гедыміна, абвясціўшы яго
тым самым вялікім князем літоўскім. Палякі
былі пастаўлены перад учыненым фактам.
Дынастычная унія скончылася, і Вялікае
княства Літоўскае стала незалежнай ад
Польшчы дзяржавай.
Але такое становішча працягвалася
нядоўга. Польскі кароль Уладзіслаў IV
загінуў у баі з туркамі пад Варнай. Палякі
ў 1447 г. выбралі на польскі прастол Казіміра
Ягайлавіча. Дынастычная унія ізноў аднавілася.
Літоўскія патрыёты былі засмучаны тым,
што іх планы на незалежнасць ВКЛ ад Польшчы
не збыліся.
2
мая 1447 г. быў выдадзены Казіміраў
прывілей, які гарантаваў суверэнныя
правы Вялікаму княству
У 1492 г. Казімір Ягайлавіч
памёр. Вялікім князем літоўскім стаў
Аляксандр Казіміравіч, жанаты з маскоўскай
князёўнай. Сваім прывілеем 1492 г. ён падзяліў
уладу з панамірадай. Без згоды паноўрады
князь не мог прызначаць на пасады, аб'яўляць
вайну і заключаць пагадненні, свабодна
распараДжацца фінансамі. Калі паміж князем
і панамірадай узнікалі супярэчнасці,
князь павінен быў рабіць так, як параяць
яму радныя паны. Аляксандраў прывілей
1492 г. паўтараў Казіміраў прывілей 1447 г.
у адносінах да палякаў, якія на тэрыторыі
Вялікага княства Літоўскага не маглі
займаць пасады імець маёмасць.
У
1506 г. Аляксандр Казіміравіч памёр.
Каралём польскім і вялікім князем
літоўскім стаў яго малодшы брат Жыгімонт
Казіміравіч Жыгімонт 1 Стары, жанаты з
міланскай князёўнай Бонай Сфорцай. Многія
сучаснікі лічылі яе шпіёнам Ватыкана
ў Вялікім княстве Літоўскім.
У час княжання Жыгімонта I Старога літоўскімі
патрыётамі была зроблена яшчэ адна спроба
разарваць унію з Польшчай. Велікакняжацкая
рада ВКЛ мела намер абвясціць сына Жыгімонта
I Старога Жыгімонта II Аўгуста каралём
Вялікага княства Літоўскага і аб'явіць
сваю дзяржаву каралеўствам. Карона, на
думку рады, магла б выратаваць Вялікае
княства Літоўскае ад уключэння яго ў
склад Польскай Кароны.
У 1529 г. кароль Польшчы прывёз 9-гадовага
каралевіча ў Вільню, дазволіў абвясціць
яго вялікім князем літоўскім, але пад
ціскам Ватыкана і Боны Сфорцы на каранацыю
не пагадзіўся і звёз яго ў Польшчу, бо
баяўся, каб у Вільні чагосьці не ўтварылі
магнаты ВКЛ, як гэта адбылося ў 1440 г. I
толькі ў 1544 г. кароль пагадзіўся адпусціць
свайго сына ў Вільню, дзе ён кіраваў пры
дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў
1548 г. Жыгімонт I Стары памёр, агульным
гаспадаром Польшчы і Вялікага княства
Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст.