Война 1812года

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Февраля 2012 в 15:09, курсовая работа

Краткое описание

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя. якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі.

Содержимое работы - 1 файл

На пачатку XIX ст.docx

— 24.22 Кб (Скачать файл)

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя. якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі. У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір'е якое прапанаваў яму Напалеон.

 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі ) адбылася сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі. Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Па дамове з Напалеонам Расія ў 1808 г. адабрала ў Швецыі Фінляндыю і зрабіла шэраг іншых тэрытарыяльных набыццяў; у Напалеона ж развязаліся рукі для заваявання ўсёй Еўропы за выключэннем Англіі і Іспаніі. У 1810 г. Напалеон ажаніўся на Марыі-Луізе Аўстрыйскай, дачцэ аўстрыйскага імператара Франца, умацаваўшы сабе такім чынам тыл і стварыўшы ў Еўропе.

Зразумела. што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце,. Да таго ж. яна была моцна незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.

 

У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасці намераў імператара французаў.

 

Сярод шляхты (пераважна моладзі) у гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Гтга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім. асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй. якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.

Частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, А.Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. Такія планы распрацоўваў, у дачыненні да ўсей Рэчы Паспалітай. А. Чартарыйскі Частка магнатаў, жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага. лічыла магчымым пайсці на стварэнне Вялікага княства Літоўскага - аўтаномнай адзінкі ў складзе Расіі. Актыўна і мэтанакіравана гэтую праблему распрацоўваў Міхал Клеафас Агінскі, які з 1810 г. знаходзіўся ў прыязных адносінах з расійскім імператарам. быў прызначаны сенатарам, атрымаў чын тайнага саветніка быў узнагароджаны расійскімі ардэнамі. Згодна яго плана (1811) меркавалася стварэнне з Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілеўскай, Мінскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг асобнай правінцыі пад назвай Вялікага княства Літоўскага на чале з імператарскім намеснікам. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў па кіраванню гэтым утварэннем. заканадаўчым кодексам павінен быў стаць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. польская мова станавілася афіцыйнай, пасады ў правінцыі павінны былі займацца выключна мясцовымі ўраджэнцамі і г.д. План аказаўся нерэалізаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні расійскай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперыі. Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г.

Напалеон заключыў вайсковы саюз паміж Францыяй і Аўстрыяй, паводле якога аўстрыйцы абавязаліся выставіць 30 тысяч салдат супраць Расіі. У лютым 1812 г. Напалеон заключыў таксама саюзны дагавор з Прусіяй, якая павінна выставіць супраць Расіі 20 тысяч салдат, а таксама забяспечыць тыл французскага войска. Расія таксама дыпламатычна падрыхтоўвала тылы. У выніку тайных перамоў вясной 1812 г. аўстрыйцы далі зразумець, што іх войска не пайдзе далёка ад аўстрыйска-рускай мяжы і наогул не будзе завіхацца на карысць Напалеона. У красавіку таго жа года з боку Швецыі былы напалеонаўскі маршал Бернадотт (будучы кароль Швецыі Карл XIV), які быў абраны спадчынным прынцам у 1810 г. і фактычна ўзначальваў швецкую арыстакратыю, запэўніў у сваім сяброўскім стаўленні да Расіі і склаў саюзны дагавра. 22 мая 1812 г. рускі пасол Кутузаў (будучы фельдмаршал і пераможца Напалеона) здолеў падпісаць мір з Турцыяй, скончыўшы пяцігадовую вайну за Малдавію. На поўдні Расіі вызвалілася Дунайская армія Чычагава як заслон ад Аўстрыі, вымушанай быць у саюзе з Напалеонам. 19 мая 1812 г. Напалеон выехаў у Дрэздэн, дзе правёў агляд васальным манархам Еўропы. З Дрэздэна імператар адправіўся да «Вялікай Арміі» на раку Нёман, якая падзяляла Прусію і Расію. 22 чэрвеня Напалеон напісаў заклік да войскаў, у якім абвінаваціў Расію ў парушэнні Тыльзіцкага дагавора і назваў інтэрвенцыю другой польскай вайной. Вызваленне Польшчы стала адным з лозунгаў, які дазволіў прыцягнуць у французскае войска шмат палякаў. Нават французскія маршалы не зразумелі сэнсу і мэт інтэрвенцыі ў Расію, але звыкла падпарадкоўваліся.

Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі. прымусіць Аляксандра 1 пайсці на перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі. прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі. вымотванне яе у ар'ергардных баях. адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і дасягнення парытэту сіл.

2 гадзіны раніцы 24 чэрвеня 1812 года Напалеон загадаў пачаць пераправу на рускі бераг Нёмана праз 4 наведзеных маста вышэй Коўна. Напалеон змог сканцэнтраваць у вайне каля 450 тысяч салдат, з якіх самі французы складалі палову. У паходзе прымалі ўдзел таксама італьянцы, палякі, немцы, галандцы, нават гвалтоўна мабілізаваныя іспанцы. Аўстрыя і Прусія вылучыла корпусы (30 і 20 тысяч, адпаведна) супраць Расіі згодна з саюзнымі дагаворамі з Напалеонам. Іспанія, звязаўшы партызанскім супрацівам каля 200 тысяч французскіх салдат, аказала вялікую дапамогу Расіі. Англія аказвала матэрыяльную і фінансавую падтрымку Расіі, але яе армія была занята ў баях ў Іспаніі, а яе моцны флот не мог уплываць на сухапутныя аперацыі ў Еўропе, хоць і з'яўляўся адным з фактараў, якія схілілі пазіцыю Швецыі на карысць Расіі. У Напалеона заставаліся наступныя рэзервы: каля 90 тысяч французскіх салдат у гарнізонах цэнтральнай Еўропы (з іх 60 тыс. у 11-м рэзервовым корпусе ў Прусіі) і 100 тысяч у Нацыянальнай гвардыі Францыі, якая па законе не магла ваяваць за межамі Францыі  але не магла хутка мабілізаваць войскі з-за дрэнных дарог і вялікай тэрыторыі. Удар войска Напалеона прынялі на сябе войскі, размешчаныя на заходняй мяжы: 1-я армія Барклая і 2-я армія Баграціёна, усяго 153 тысячы салдат і 758 арудый[2]. Яшчэ больш паўднёва, на Валыні, размяшчалася 3-я армія Тармасава (да 45 тыс., 168 арудый), якая служыла заслонам ад Аўстрыі. У Малдавіі супраць Турцыі стаяла Дунайская армія Чычагава (55 тыс., 202 арудыя). У Фінляндыі супраць Швецыі стаяў корпус рускага генерала Штэйнгеля (19 тыс., 102 арудыя). У раёне Рыгі знаходзіўся асобны корпус Эсэна (да 18 тыс.), да 4-х рэзервовых карпусоў размяшчаліся далей ад мяжы. У 6 гадзін раніцы 24 чэрвеня (12 чэрвеня па старым стылі) 1812 года авангард французскіх войскаў увайшоў у расійскі Коўна (суч. Каўнас у Літве), фарсіраваўшы Нёман. Пераправа 220 тыс. салдат французскай арміі (1-ы, 2-і, 3-і пяхотныя карпусы, гвардыя і кавалерыя) пад Коўна заняла 4 дня. 29—30 чэрвеня каля Прэны (суч. Prienai у Літве) трохі паўднёвей Коўна Нёман перайшла іншая групоўка (79 тыс. салдат: 6-ы і 4-ы пяхотныя карпусы, кавалерыя) пад камандаваннем прынца Багарнэ. Адначасова 30 чэрвеня яшчэ паўднёвей пад Гродна Нёман перасеклі 4 корпуса (78—79 тыс. салдат: 5-ы, 7-ы, 8-ы пяхотныя і 4-ы кав. карпусы) пад агульным камандаваннем Жэрома Банапарта. Паўночней Коўна пад Тыльзітам Нёман перасёк 10-ы корпус французскага маршала Макдональда. На поўдні ад цэнтральнага накірунку з боку Варшавы раку Буг перасёк асобны аўстрыйскі корпус Шварцэнберга (30—33 тыс. салдат).

Цар Аляксандр I пазнаў аб пачатку ўварвання позна  ўвечар 24 чэрвеня у Вільні (суч. Вільнюс  у Літве). А ужо 28 чэрвеня у Вільню ўвайшлі французы. Толькі 16 ліпеня Напалеон, устроіўшы дзяржаўныя справы ў акупаванай Літве, пакінуў горад услед за сваімі войскамі.

У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны  былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). рзервны  корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мазыра[6].

10 (22) чэрвеня  Напалеон абвясціў Расіі вайну.  а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "'Вялікая  армія" пачала ўварванне ў  межы Расійскай імперыі фарсіраваннем  Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі  перайшлі каля 450 тыс. чалавек,  а ўвогуле Напалеон кінуў супраць  Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў  і 1372 гарматы.

Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай  злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца  арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія  прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна. К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка.


Информация о работе Война 1812года