Міжнародныя адносіны ў Еўропе i Свеце ў 20-30-я гады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2012 в 18:22, контрольная работа

Краткое описание

Нацысты паставілі сваёй мэтай шляхам вайны пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць сусветнага панавання. Для гэтага неабходна было забяспечыць эканамічную аўтаркію, поўнае самазабеспячэнне ва ўсіх галінах. Насельніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнага павышэння ўзроўню жыцця і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці. Ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізму стала прапаганда шавінізму, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў.

Содержание работы

Узнікненне ачагоў ваеннай напружанасці на Далёкім усходзе, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы……………………………………….2
Правал палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе……………………...3

Содержимое работы - 1 файл

Контрольная работа №1.docx

— 29.81 Кб (Скачать файл)

 

Министерство образования  Республики Беларусь

Учреждение образования

 

«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

 

Институт информационных технологий

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Специальность «Информационные системы и технологии в экономике»

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

 

По курсу «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)»

 

Варыянт № 2

 

ТЭМА 2: «МІЖНАРОДНЫЯ АДНОСІНЫ Ў ЕЎРОПЕ I СВЕЦЕ Ў 20-30-Я ГАДЫ»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Студент-заочник 1-ого курса

    Группы №282324

ФИО Барановский Артём

    Анатольевич

Адрес г.Витебск, пр-кт

    Людникова, д.16/2, кв.198

Тел. (8-029)298-44-46

 

 

Минск, 2012

ЗМЕСТ

 

  1. Узнікненне ачагоў ваеннай напружанасці на Далёкім усходзе, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы……………………………………………………………………………………….2
  2. Правал палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе……………………...3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Узнікненне ачагоў ваеннай напружанасці на Далёкім усходзе, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы

 

11 лістапада  1918 г. падпісаннем Германіяй акта аб капітуляцыі завяршылася Першая сусветная вайна. Пасляваенная пабудова свету была вызначана сістэмай Версальска-Вашынгтонскіх дамоўленасцей 1918 – 1921 гг. У адпаведнасці з імі Германіі забаранялася мець уласныя войскі, ваенна-абарончую прамысловасць. Рэйнская вобласць аб’яўлялася дэмілітарызаванай. Германія павінна была выплачваць рэпарацыі краінам, якія ад яе пацярпелі (Англіі і Францыі).

У развіцці міжнародных адносін  у 30-я гг. ХХ ст. выдзяляецца некалькі этапаў, у цэнтры якіх знаходзілася Германія.

У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый і атрымала прызнанне з боку заходніх дзяржаў на яе права ў галіне ўзбраенняў, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў, кіраўніцтва Германіі пачало ўсімі магчымымі сродкамі дабівацца скасавання абмежаванняў на ўзбраенне, а таксама вяртання Германіі калоній, страчаных пасля Першай сусветнай вайны. Гэтыя дзеянні суправаджаліся адмовай краіны ўдзельнічаць у стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі.

Нацысты паставілі сваёй мэтай  шляхам вайны пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць  сусветнага панавання. Для гэтага неабходна  было забяспечыць эканамічную аўтаркію, поўнае самазабеспячэнне ва ўсіх галінах. Насельніцтву абяцалася вырашэнне  праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнага павышэння ўзроўню жыцця  і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці. Ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізму стала прапаганда шавінізму, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў.

Галоўным напрамкам дзейнасці  нацысцкага кіраўніцтва на міжнароднай  арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі (палітыка “прымірэння” агрэсара). Аднак рознагалоссі паміж буйнейшымі краінамі сталі нарастаць. Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна выйшла з Лігі Нацый (была яе членам з 1926 г.) і Жэнеўскай канферэнцыі па разбраенню. Германская дыпламатыя імкнулася забяспечыць прыкрыццё агрэсіўнай палітыкі, разгарнуўшы наступальную дзейнасць. У пачатку 1934 г. паміж Германіяй і Польшчай быў падпісаны пакт аб ненападзенні, у якім падкрэслівалася, што германскі бок не мае агрэсіўных намераў да Польшчы.

Значнай падзеяй для ўмацавання палітычнага рэжыму Гітлера з’явілася  грамадскае апытанне ў Саарскай вобласці, дзе каля 90,9% удзельнікаў 13 студзеня 1935 г. выказаліся за ўз’яднанне з Германіяй. Плебісцыт прывёў да таго, што 1 сакавіка 1935 г. Саар адышоў да Германіі, якая выплаціла кампенсацыю Францыі за вугальныя шахты.

У 1935 г. правячыя колы Германіі аб’явілі аб аднаўленні ў краіне ўсеагульнай вайсковай павіннасці і ўжо да канца 1935 г. сфарміравалі 31 баяздольную дывізію.

 У кастрычніку 1936 г. паміж Германіяй і Італіяй быў падпісаны пакт аб утварэнні восі “Берлін – Рым”, у лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі т. зв. “Антыкамінтэранўскі пакт”, а ў верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз (вось “Рым – Берлін – Токіо”). У далейшым да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. – Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва Кітая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупаваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.

Важным крокам далейшай мілітарызацыі  і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай  і знешняй палітыцы з’явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць.

Беспакаранасць агрэсіі натхняла нацыстаў да новых акцый. Калі ў ліпені 1936 г. у Іспаніі пачаўся ваенна-фашысцкі мяцеж супраць рэспубліканскай улады, Германія і Італія арганізавалі ў падтрымку мяцежнікаў ўзброеную інтэрвенцыю.

Новым актам агрэсіі з’явіўся аншлюс Аўстрыі, ажыццёлены пры патуранні заходніх краін. Пад лозунгам аб’яднання зямель, населеных немцамі, 11 сакавіка 1938 г. 200-тысячнае германскае войска, без супраціўлення захапіла Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб’яўлена аб яе «уз’яднанні» з Германіяй.

Наступнай ахвярай стала Чэхаславакія. 29 – 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі кіраўнікоў урадаў Англіі (Н. Чэмберлен), Францыі (Э. Даладзье), Германіі (А. Гітлер) і Італіі (Б. Мусаліні) у Мюнхене было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы яе часткі (Судзецкай вобласці) Германіі. А ў сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была цалкам акупіравана гітлераўцамі.

Другі ачаг вайны ўзнік  у Паўночнай Афрыцы і басейне  Міжземнамор’я, дзе агрэсіўную знешнюю  палітыку ў 1935–1939 гг. праводзіла фашысцкая Італія. У 1935 – 1936 гг. італьянскія войскі захапілі Абісінію (Эфіопію) і аб’явілі яе калоніяй Італіі. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты ўварваліся ў Албанію. Гэтыя крокі сталі магчымымі толькі дзякуючы патуранню заходніх краін.

Трэці ачаг ваеннай напружанасці разрастаўся  на Далёкім Усходзе, дзе ў гэты час Японія працягвала вайну ў Кітаі, якую яна пачала яшчэ ў 1931 г., і актыўна рыхтавалася да нападу на СССР. У ліпені 1938 г. японскія войскі ўварваліся на савецкую тэрыторыю каля возера Хасан. 6 – 11 жніўня 1938 г. часці Чырвонай Арміі выкінулі агрэсара з савецкай зямлі. У маі 1939 г. японскія захопнікі напалі на Манголію  ў раёне ракі Халхін-Гол з мэтай прарвацца на тэрыторыю СССР. У ходзе 8-дзённых баёў японскія часці зноў былі разгромлены савецкімі і мангольскімі войскамі.

 

 

2. Правал палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе

 

Ужо ў сярэдзіне 1930-х гг. намячаліся перадумовы для стварэння ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы, якія прадугледжвалі аказанне ўзаемнай дапамогі супраць агрэсіі. Гэта стварыла пэўныя магчымасці для далейшага збліжэння еўрапейскіх дзяржаў на антыфашысцкай платформе.

Палітычнае кіраўніцтва СССР было добра інфармавана аб дзейнасці  і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, якія сталі на шлях патурання  распальванню вайны Германіі супраць СССР. Нягледзячы на гэта кіраўніцтва Савецкага Саюза выступіла 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні паміж СССР, Англіяй і Францыяй дагавора аб узаемадапамозе ў выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дагаварваючыхся краін.

Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя прапановы, па якіх Савецкі Саюз павінен  быў аказваць неадкладную ваенную  дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку. Пры гэтым не прадугледжвалася абавязкаў дапамогі Англіі і Францыі савецкай краіне ў выпадку нападу на яе Германіі. Прапановы распаўсюджвалі гарантыю толькі на Польшчу і Румынію, у той час як паўночна-заходнія межы СССР не гарантаваліся і заставаліся непрыкрытымі. У выніку англа-франка-савецкія перагаворы ў Маскве, якія праходзілі летам 1939 г., завяршыліся безвынікова. Гэта паставіла СССР на мяжу міжнароднай ізаляцыі. Яму пагражала вайна на два фронты – супраць Германіі і супраць Японіі.

Ва ўмовах небяспекі савецкі  бок адгукнуўся на прапановы Германіі і 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў і сакрэтны пратакол да яго аб сферах інтарэсаў абодвух бакоў. У сферу ўплыву СССР траплялі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, што было палітычна абгрунтаваным; значная тэрыторыя Польшчы паміж рэкамі Нараў, Вісла і Сан; Латвія і Эстонія. Апошняе з’яўлялася грубым парушэннем правоў польскага, латвійскага і эстонскага народаў на самавызначэнне. Пратакол прадугледжваў ліквідацыю польскай дзяржавы і падзел яе тэрыторыі. Абедзве краіны прызнавалі інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці. Літва лічылася сферай інтарэсаў Германіі. Германскі бок падтрымліваў інтарэс СССР да Бесарабіі.

Як вынікае з тэкста дакументаў, Савецкаму Саюзу даваліся пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор  аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго «сакрэтны дадатковы пратакол»  не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным  супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў  выпадку ўдзелу адной з іх у  ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна.

 

Вывад: На працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. 

 

ЛіТАРАТУРА

 

  1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.
  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 :  Энцыклапедыя. Мн., 1990.

 

 

 

 

 

04.12.2012   Барановский А.А.


Информация о работе Міжнародныя адносіны ў Еўропе i Свеце ў 20-30-я гады