Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Декабря 2011 в 15:15, доклад
Кірыла Тураўскі — царкоўны дзеяч 12 ст., епіскап тураўскі)— святы праваслаўнай царквы; аўтар вядомых царкоўна-асветніцкіх і царкоўна-літаратурных твораў. Сучаснікамі быў называны Залатавустам. Звестак пра яго жыццё няшмат. Падрабязнасці жыцця, такія, як дакладныя даты нараджэння і смерці невядомыя; непасрэдныя дакументальныя звесткі абмяжоўваюцца «Жыціем» і адзінай летапіснай згадкай (Іпацьеўскі летапіс, 1169).
Кірыла Тураўскі — царкоўны дзеяч 12 ст., епіскап тураўскі)— святы праваслаўнай царквы; аўтар вядомых царкоўна-асветніцкіх і царкоўна-літаратурных твораў. Сучаснікамі быў называны Залатавустам. Звестак пра яго жыццё няшмат. Падрабязнасці жыцця, такія, як дакладныя даты нараджэння і смерці невядомыя; непасрэдныя дакументальныя звесткі абмяжоўваюцца «Жыціем» і адзінай летапіснай згадкай (Іпацьеўскі летапіс, 1169). У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе». У ёй гаворыцца: «Гэты шчасны Кірыла нарадзіўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў ён не любіў багацця і тленнай славы гэтага свету, але добра напрактыкаваўся ў Святых Пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым на Русі «стоўпнікам».
Творчасць
св. Кірылы Тураўскага.
У творчасці св. Кірылы можна вылучыць
некалькі асноўных тэмаў.
Па-першае, варта ўзгадаць яго творы, прысвечаныя
манаскаму жыццю. Гэта “Прыповесць пра
бесклапотнага цара” і “Сказ аб манаскім
стане ад Старога і Новага Запаветаў, паколькі
манах носіць у сабе вобраз першага і робіць
учынкі другога”. У гэтых творах Кірыла
карыстаецца алегарычным метадам, досыць
распаўсюджаным у тыя часы. Праз іншасказальныя
вобразы ён стараецца патлумачыць надпрыродныя
праўды.
Аскетычныя творы св. Кірылы сведчаць
аб глыбокай духоўнасці аўтара. Сёння
шмат каму яны могуць здацца залішне суровымі.
Часта складаецца ўражанне, што пачуццё
страху Божага ў Кірылы пераважае над
любоўю. У гэтым ён быў толькі верны традыцыям
Візантыйскай духоўнасці. Кірыла асабліва
блізкі да святога Тэадора Студыта (пачатак
ІХ ст.), чые правілы законнага жыцця былі
прынятыя ўсімі ўсходнеславянскімі манастырамі.
Гэтыя правілы вызначаліся вымаганнямі
строгай, але разумнай дысцыпліны і безумоўнай
паслухмянасці. Акрамя Тэадора Студыта
сярод усходніх славян былі вядомы аскетычныя
творы св. Базыля Вялікага і Яна Лесвічніка.
Несумненна, гэтыя вялікія духоўныя настаўнікі
мелі, непасрэдна ці ўскосна, уплыў на
св. Кірылу.
Сам Кірыла не прэтэндаваў на арыгінальнасць.
Нягледзячы на гэта, яго аскетычныя творы
дастаткова арыгінальныя і цікавыя, каб
забяспечыць аўтару пачэснае месца сярод
іншых духоўных пісьменнікаў. Яны не страцілі
вартасці і па сённяшні дзень для тых,
хто, па словах Кірылы, “шукае неба”.
Духоўны воблік Кірылы нідзе не выступае
так ясна, як у ягоных малітвах. Малітвы
Кірылы – “келейныя”, прызначаныя для
прыватнага ўжытку. Іх трыццаць – па чатыры
і больш на кожны дзень тыдня, у іх захаваны
парадак тыднёвага літургічнага кругу.
Большасць малітваў скіраваныя да Бога
ў Тройцы адзінага і да Госпада Ісуса Хрыста.
Гімнаграфічная спадчына св. Кірылы прадстаўлена
двума канонамі. Канон – гэта даволі складаны
твор, які з’явіўся ў візантыйскай гімнаграфіі
ў пачатку V ІІІ стагоддзя. Поўны канон
мае дзевяць песняў, кожная з іх звязана
з адной з дзевяці песняў Святога Пісання.
Звычайна, за выключэннем некаторых канонаў
Вялікага Посту, другая песня адсутнічае,
так што пасля першай адразу ідзе трэцяя.
Кірыла вядомы як аўтар гэтак званага
“Малебнага канону”. Пакутны характар
твору і тое, што ён мае ўсе дзевяць песняў,
паказвае, што ён быў прызначаны для ўжытку
ў першую чаргу ў Вялікі Пост. Другі вядомы
канон св. Кірылы – гэта канон у гонар
св. Вольгі, бабкі Ўладзіміра Кіеўскага.
Магчыма, канон быў напісаны з нагоды залічэння
Вольгі да ліку святых. Тон канону урачысты
і ўзнёслы, але з мастацкага боку ён слабейшы
за Канон малебны.
Малітвы св. Кірылы носяць галоўным чынам
пакутны характар. Але, нягледзячы на гэта,
ў іх адсутнічае дух зняверанасці ці роспачы.
Наадварот, яны поўныя хрысціянскага аптымізму,
які трывае на веры ў бязмежную Божую міласэрнасць.
Таму глыбокі і шчыры жаль за грахі спалучаецца
з ціхай душэўнай радасцю.
З усіх твораў Кірылы найбольш вядомыя
ягоныя казанні, альбо, як яны называліся
ў старажытнасці, “словы”. Колькасць
словаў, якія бясспрэчна належаць Кірылу,
невялікая, іх толькі восем. Усе словы
адносяца да Велікоднага перыяду – ад
Вербнай нядзелі да шостай нядзелі пасля
Вялікадня. Напісаныя яны былі, несумненна,
у адным годзе. У слове на Нядзелю расслабленага
(трэцяя пасля Вялікадня) Кірыла асуджае
тых, хто грашыць пасля атрымання духоўнай
годнасці, нават біскупу. Некаторыя даследчыкі
бачаць у гэтым намёк на справу Тодарца,
што вызначала б дату напісання не пазней
1169 году.
У словах святога Кірылы шчасліва спалучаюцца
пісьменніцкія здольнасці з шырокімі
на той час багаслоўскімі ведамі. Кірыла
быў, несумненна, найлепшым знаўцам Святога
Пісання сярод ранніх усходнеславянскіх
пісьменнікаў. Ён таксама ведаў творы
айцоў Царквы, асабліва Яна Залатавуснага,
уплыў якога адчуваецца ў перайманні характару
творчасці.
Як прыклад красамоўнага мастацтва, словы
Кірылы былі незвычайным з’явішчам для
свайго часу. Багацце вобразаў і разнастайнасць
формаў ажыўлялі іх і трымалі зацікаўленых
слухачоў у напружанні. Мова словаў багатая
на трапныя параўнанні і прыклады. Авеяныя
духам любові да Бога, словы справядліва
здабылі іхняму аўтару славу другога Залатавуснага.
Вялікую частку жыцця Кірыла прысвяціў
пастырскай дзейнасці як духоўны настаўнік
у манастыры, а потым як біскуп на Тураўскім
пасадзе. Ён меў высокае паняцце біскупскай
годнасці і балюча перажываў, калі нехта
хацеў выкарыстаць гэты стан для нягодных
мэтаў. У тым часе сталася сумна вядомай
справа Тодарца, якая пагражала разбіццём
царкоўнай еднасці Кіеўскаймітраполіі.
Кірыла ня мог заставацца ў баку ад гэтай
справы. Аднак, замест таго, каб пачынаць
спрэчкі з супраціўнікамі, ён напісаў
“Прыповесць пра душу і цела”, вядомую
таксама як “Прыповесць пра кульгавага
і сляпога”, дзе і выклаў свой погляд на
Царкву і царкоўных дастойнікаў.
Некаторыя
аспекты навучання пра
чалавека
А.Мельнікаў прыпісвае Кірыле Тураўскаму
думку пра дыхатамію чалавека: нібыта
паводле Кірылы толькі душа чалавека,
створаная на вобраз і падабенства Божае,
можа быць збаўлена, а грэшнае цела асуджана
на пакуты. Прафесар В.Грыневіч таксама
піша, што, па вывучэнні малітваў святога
можа скласціся ўраджанне, што ён глядзіць
на чалавека вельмі песімістычна, як на
істоту паўшую, грэшную і вартую асуджэння,
аддадзеную толькі на Божую міласэрнасць.
Святы гаворыць пра канкрэтнага чалавека
як пра істоту знявечаную, кульгавую целам
і сляпую душой.
Кірылава вучэнне пра чалавека поўнае
антыномій і недагаворак. Песімістычныя
матывы спалучаюцца ў ім з аптымістычнымі.
Святы біскуп добра ўсведамляе супярэчнасці,
з якіх складаецца чалавек, які часта няўдзячны
за дар стварэння і Хрыстовую ласку адкуплення.
Таму ў малітвах увесь час гучыць просьба
аб прабачэнні і ачышчэнні. Чалавек верыць
у бясконцую міласэрнасць Бога, які любіць
людзей. Нягледзячы на ўсведамленне віны
чалавек можа жыць з вераю, што Збаўца
з літасцю возьме яго на свае плечы, як
загубленную авечку, і занясе ў дом Айца.
Вера Хрыстовым абяцанням, надзея на ўваскрашэнне
і чаканне радасці і вечнага жыцця аказваюцца
ў Кірылы мацнейшымі за страх перад судом
і пакараннем.
Антрапалагічны матыў у творчасці святога
цесна пераплецены з хрысталагічным. Адным
поглядам ахоплівае Кірыла таямніцу Хрыста
і чалавека. Узвялічванне чалавечнасці
Хрыста з’яўляецца для прапаведніка адначасова
ўзвышэннем чалавечага цела, каб яно было
святыняй Бога і “прытулкам Святога Духа”.
Святы Кірыла і беларуская
культура
Вялікі ўплыў св. Кірыла Тураўскі аказаў
на развіццё духоўнасці і мастацкай культуры
на Беларусі. Творы яго захаваліся ў шматлікіх
рукапісных спісках, самыя старажытныя
з якіх паходзяць з ХІІІ стагоддзя. Потым
яны трапляюць у першыя друкаваныя кнігі.
Так, варта ўзгадаць “Тлумачальнае Евангелле”,
выдадзенае Іванам Фёдаравым і Пятром
Мсціслаўцам, у якім яны змясцілі “Слова
на Ўзнясенне” Кірылы Тураўскага.
Айцец Аляксандр Надсан звяртае ўвагу
на тое, што ў “Малой падарожнай кніжыцы”
Францішка Скарыны змешчаны тры малітвы
св. Кірылы. Скарына не назваў імя аўтара,
магчыма нават, ён яго ня ведаў. Але сам
факт знаёмства беларускага першадрукара
з малітвамі св. Кірылы сведчыць аб іх
папулярнасці на Беларусі, а таксама аб
існаванні уласнай духоўнай традыцыі,
якая сягае каранямі ў ХІІ стагоддзе.
Кірыла Тураўскі пісаў па царкоўна-славянску.
Таму ў наш час робяцца спробы тлумачэння
яго твораў на беларускую мову. Айцец Язэп
Германовіч, вядомы як паэт Вінцук Адважны,
пераклаў адну з малітваў, а вядомы знаўца
беларускай музыкі Гай дэ Пікарда падабраў
да яе мелодыю. Так паўстала песня “Дай,
добры Божа...”. Важны крок у напрамку перакладаў
твораў св. Кірылы зрабіў Алесь Разанаў,
які пераклаў вершам на сучасную беларускую
мову адно з яго словаў.
Што датычыць найноўшых даследванняў,
то, пэўна, самым грунтоўным з’яўляецца
доктарская праца а. Пятра Татарыновіча,
напісаная па-італійску і абароненая ў
Папскім Усходнім Інстытуце. А. Надсан
у 1968 годзе выдаў кніжку “Святы Кірыл
Тураўскі”, другое, папраўленае і дапоўненае
яе выданне выйшла ў 2001 годзе. Яно і сталася
асновай гэтай працы.
Літаратура