Контрольная работа по курсу «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа»

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2013 в 15:34, контрольная работа

Краткое описание

Асноўнымі складаючымі часткамі руху супраціўлення беларускага народа фашызму з'яўляюцца барацьба беларусаў у складзе Чырвонай Арміі на франтах другой сусветнай вайны, партызанскі рух, дзейнасць падпольшчыкаў, неарганізаванае масавае супраціўленне беларускага насельніцтва акупантам, удзел беларусаў у руху супраціўлення фашызму ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

Содержание работы

Уводзіны.
Разгром партызанамі варожых гарнізонаў.
Дапамога партызан i падпольшчыкаў воінам Чырвонай Арміі ў час правядзення беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён".
Вывад.
Спіс выкарыстаннай літаратуры

Содержимое работы - 1 файл

КР ВОВ вариант 17.docx

— 33.97 Кб (Скачать файл)

На працягу ўсёй Беларускай наступальнай аперацыі салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі паказвалі ўзоры масавага гераізму. Кожны дзень у баях за Беларусь савецкія воіны здзяйснялі сотні гераічных учынкаў. У баях за Беларусь вызначылася больш за 402 тыс. воінаў Савецкай Арміі, якія былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш як 1500 салдатам, афіцэрам і генералам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Акрамя таго ў час Беларускай аперацыі вызначыліся 600 вайсковых часцей і злучэнняў, якія атрымалі ганаровыя імёны «Віцебскіх», «Барысаўскіх», «Магілёўскіх» і інш. Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў «Нармандыя». За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было прысвоена назва «Нёманскі».

Такім чынам, у выніку аперацыі «Баграціён» стратэгічнае становішча на Усходнім фронце карэнным чынам змянілася на карысць Чырвонай Арміі. Савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Польшчы, непасрэдна наблізіліся да дзяржаўнай мяжы з Германіяй. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі ўступіла ў сваю канчатковую стадыю.

Па ацэнцы аперацыі «Баграціён»  з боку нямецкага камандавання, яна  лічылася яшчэ большай катастрофай  для вермахта, чым паражэнне пад Сталінградам. Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны. І гэтая бітва была цалкам прайграная нямецкімі генераламі.

У выніку поспеху Чырвонай Арміі  ў Паўночнай Францыі 6 чэрвеня  1944 г. без вялікіх цяжкасцяў прайшла грандыёзная дэсантная аперацыя англа-амерыканскіх войскаў, канчатковай мэтай якой было стварэнне другога фронту. У Германіі склалася змова генералітэту з мэтай звяржэння Гітлера і заключэння сепаратнага міру з краінамі Захаду. Але замах на жыццё фюрэра не ўдаўся і Германія пад кіраўніцтвам Гітлера працягвала ісці да сваёй катастрофы.

 

 

 

 

 

 

 

Вывад:

Адным з вызначальных фактараў хуткай перамогі пад час аперацыі «Баграціён»  з’яўляецца шырокі партызанскі рух  ва ўсходніх раёнах Беларусі і дапамога з боку насельніцтва Беларусі. Важнейшай  акцыяй беларускіх партызан было правядзенне  трэцяга этапу «рэйкавай вайны», пачатага за тры дні да наступлення  савецкіх войск. Партызаны падарвалі  больш за 40 тыс. рэек, паралізаваўшы  рух на чыгунцы. Гэта значна знізіла  мабільнасць нямецкіх войскаў, па сутнасці паралізавала іх магчымасць да шырокага манёўру.

З пачаткам наступлення Чырвонай Арміі  партызаны самастойна вызвалілі  шэраг населеных пунктаў, іх атрады займалі важныя плацдармы, пераправы  праз рэкі. Актыўную дапамогу і падтрымку  савецкім войскам аказвалі жыхары Беларусі. Разам з партызанамі яны разбуралі  варожыя камунікацыі, дарогі, рабілі лясныя завалы, паказвалі варожыя  засады, мінныя палі, пераправы, з’яўляліся праваднікамі, выконвалі даручэнні. Шмат дзе ствараліся атрады самаабароны, якія мужна баранілі свае вёскі ад падпальшчыкаў, ад адступаючых груп ворага. Мясцовае насельніцтва дапамагала фарміраванням Чырвонай Арміі адшукваць  салдат і афіцэраў разбітых нямецка-фашысцкіх  часцей. З дапамогай мясцовых жыхароў  толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці было ўзята ў палон ці знішчана пры аказанні супраціўлення каля 9 тыс. салдат і афіцэраў.

14 чэрвеня 1944 г. у адпаведнасці  з пастановай ЦК КП(б)Б было  створана 185 знішчальных батальёнаў. Яны налічвалі 16640 байцоў. Ім дапамагалі 7 тыс. груп садзейнічання, якія  налічвалі 42730 чалавек. Толькі  за ліпень 1944 г. імі былі паланёныя  звыш 22 тыс. чалавек.

Такім чынам, партызанская барацьба і  падпольнае супраціўленне на Беларусі носіць усенародны характар, і няхай  былі свае рэгіянальныя адрозненні і  ўсенародны характар савецкай партызанкі не адразу ўзнік на ўсёй тэрыторыі  Беларусі – тым не менш, гэта з’яўляецца вельмі важным паказчыкам – наш народ не прыняў «новы парадак», які сілай насаджаўся захопнікамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаннай літаратуры:

 

1. Беларусь у гады Другой  сусветнай вайны і Вялікай  Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.

2. Беларусь у Вялікай  Айчыннай вайне 1941-1945 :  Энцыклапедыя. Мн., 1990.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.

4. Вялікая Айчынная вайна  савецкага народа ( у кантэксце  Другой сусветнай вайны): Вучэб.  дапам. для студэнтаў устаноў,  якія забяспечваюць атрыманне  вышэйшай адукцыі. – Мн., 2004.

5. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): курс лекцый, Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн., 2006.

6. Олехнович Г.И. трудящиеся Белоруссии – фронту: Трудовая деятельность белорусского населения, эвакуированного в годы Великой Отечественной войны в советский тыл. 1941-1943. – Мн., 1972.

7. Энцыклапедыя гісторыі  Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991-2001.

8. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков: В трёх т. - Мн., 1983.

9.Каваленя  А.А. Беларусь в выпрабаваннях  вайны (1939-1945); Вучэб. – метад.  дапам. – Мн., 2001.

10. Мінскае антыфашысцкае  падполле / Бараноўскі Я.І., Кнацько  Г.Дз., Антановіч Т.М. і інш.–Мн.: Беларусь, 1995.

 


Информация о работе Контрольная работа по курсу «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа»