Контрольная работа по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2012 в 22:48, контрольная работа

Краткое описание

1. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам - восенню 1941 г. 2
2. Контрнаступленне Чырвонай Армii пад Масквою i яго сусветнае ваенна-палiтычнае значэнне. 10

Содержимое работы - 1 файл

ВОВСН готовый.docx

— 47.92 Кб (Скачать файл)

     Министерство  образования республики Беларусь

     Учреждение  образования

     «БЕЛОРУССКИЙ  ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  УНИВЕР

     СИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И  РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

     Институт  информационных технологий 

     Специальность «Экономика и организация  производства» 

     КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА 

     По  курсу «ВОВСН» 

     Вариант №9 
 

                       
             
             
             
             
             

 

 

План

1. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам - восенню 1941 г. 2

2. Контрнаступленне Чырвонай Армii пад Масквою i яго сусветнае ваенна-палiтычнае значэнне. 10

1. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам - восенню 1941 г.

    Прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі былі абумоўлены шэрагам эканамічных, палітычных і ваенных фактараў – аб'ектыўных і суб'ектыўных.

    Пачнем  з разгляду аб'ектыўных фактараў няўдач Чырвонай Арміі.

    1. Да пачатку Другой сусветнай вайны Германія з дапамогай іншых капіталістычных краін стварыла магутную ваенную эканоміку, перабудавала сваю гаспадарку на ваенны лад, разгарнула масавую вытворчасць усіх відаў сучасных узбраенняў. Да таго ж фашысты распараджаліся рэсурсамі 12 краін Еўропы. Перад нападзеннем на СССР ваенна-эканамічны патэнцыял і людскія рэсурсы Германіі, яе васалаў і захопленых краш у некалькі разоў перавышалі ваенна-эканамічны патэнцыял і людскія рэсурсы Савецкага Саюза.

    2. Пасля заваявання Еўропы фашысцкая Германія мела 
вопытную, правераную ў баях армію, якая знаходзілася ў поўнай 
баявой гатоўнасці, добра наладжаную работу штабоў, адпрацаванае 
амаль па гадзінах узаемадзеянне пяхоты, артылерыі, танкаў і авіяцыі. 
Нямецка-фашысцкая армія была сканцэнтравана ў трох моцных 
кампактных групоўках, разгорнутых уздоўж заходніх граніц СССР, 
добра забяспечана тэхнічна, амаль поўнасцю матарызавана, чаму ў 
значнай ступені садзейнічала трафейная тэхніка і ўзбраенні, 
захопленыя ў акупаваных краінах Еўропы. Вермахт выкарыстаў 
узбраенне і тэхніку 180 дывізій (92 нямецкія дывізіі былі забяспечаны 
трафейнымі аўтамашынамі). Толькі ў Францыі фашысцкія войскі 
захапілі да 5 тыс. танкаў і бронетранспарцёраў і 3 тыс. самалётаў.

    Чырвоная  Армія не мела багатага вопыту вядзення сучаснай вайны. Больш таго, не было зроблена глыбокага аналізу ваенных аперацый Германіі супраць Полынчы і Францыі. У снежні 1940 г. нарком абароны С.К. Цімашэнка заявіў: «В смысле стратегического творчества опыт войны в Европе, пожалуй, не даёт ничего нового». Хаця па колькасці танкаў і самалётаў мы пераўзыходзілі Германію (у СССР к чэрвеню 1941 г. было 7,6 тыс. танкаў і 17 тыс. самалётаў, у Германіі - 6 тыс. танкаў і 10 тыс. самалётаў), аднак іх большую частку складалі машыны старых канструкцый, з выпрацаваным рэсурсам, якія патрабавалі рамонта ці спісання. Напрыклад, у агульным парку баявых самалётаў 82,7 % складалі старыя тыпы. У пачатку вайны ў савецкіх войсках было недастаткова супрацьтанкавых і зенітных установак, сродкаў сувязі і транспарта. Дрэнна было і з боепрыпасамі.

    3. Значныя ваенныя сілы Савецкі Саюз быў вымушаны трымаць 
на Далёкім Усходе (40 дывізій - супраць японскіх мілітарыстаў) і ў Закаўказзі (супраць пагрозы з боку Турцыі). У сувязі з гэтым Савецкі Саюз не ў стане быў усе сілы і сродкі накіраваць на адпор гітлераўскай навале.

    Побач з аб'ектыўнымі прычынамі існавалі і суб'ектыўныя прычыны няўдач Чырвонай Арміі. Вось некаторыя з іх.

     1. Няўдачы Чырвонай Арміі тлумачацца не толькі тым, што савецкія войскі былі атакаваны нечакана, што яны былі вымушаны ўступаць у бой без патрэбнага стратэгічнага разгортвання, што многія палкі і дывізіі не былі ўкамплектаваны па штатах ваеннага часу, мелі абмежаваныя матэрыяльныя і транспартныя сродкі і сродкі сувязі, часта дзейнічалі без паветранай і артылерыйскай падтрымкі. Апошняе нельга пераацэньваць, бо 22 чэрвеня 1941 г. падвергліся ўдарам толькі 30 савецкіх дывізій першага эталона арміі прыкрыцця. Трагедыя паражэння галоўных сіл Заходняга, Паўночна-Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў выявілася ў час контрбітваў 23-30 чэрвеня 1941 г. паміж новай і старой граніцамі.

    Ход прыгранічных бітваў паказаў, што нашы войскі на ўсіх узроўнях - ад Стаўкі Галоўнага Камандавання да камсастава тактычнага звяна не былі падрыхтаваны да вядзення сучаснай вайны { масавым выкарыстаннем артылерыі, танкаў, авіяцыі. Авалодваць навыкамі вядзення сучаснай вайны Чырвонай Арміі прышлося ў ходзе бітваў з вялікімі стратамі ў жывой сіле і тэхніцы. Недахопы ў боегатоўнасці нашых войск, якія былі выяўлены ў бітвах каля воз. Хасан, на p. Халхін-Гол і ў савецка-фінскай вайне, не былі і не маглі быць ліквідаваны ў кароткі тэрмін. У 1937 г. былі расфарміраваны механізаваныя карпусы, што не адпавядала патрабаванням сучаснай вайны. Толькі ў 1940 г. іх зноў пачалі ствараць, але да пачатку вайны іх фарміраванне не здолелі завяршыць. Не было завершана таксама фарміраванне авіяцыйных злучэнняў і ўзбраенне іх навейшай тэхнікай, тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй Чырвонай Арміі. Галоўная ўвага ў баявой вучобе надавалася пяхоце. Падрыхтоўцы бронетанкавых войск і авіяцыі, узаемадзеянню родаў войск у сучаснай вайне такой увагі не надавалася. У германскай арміі, наадварот, на полі боя назіралася ўзаемадзеянне танкаў з пяхотай, артылерыяй і авіяцыяй.

    2. Негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай сітуацыі і ў вызначэнні магчымых тэрмінаў нападзення Германіі на СССР. Лічылася, што спачатку Германія разаб'е Англію, затым магчымы ваенны паход на Блізкі і Сярэдні Усход і толькі пасля гэтага яна можа пачаць вайну супраць СССР. Паварот у палітыцы фашысцкай Германіі, звязаны з фактычнай адмовай ад дагавору аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г., савецкімі кіраўнікамі не быў своечасова заўважаны, таму лічылася, што ваеннае сутыкненне з ёю можна адцягнуць. Інфармацыя аб блізкасці вайны, якая паступала ад разведчыкаў (разведка называла супярэчлівыя даты пачатку вайны: 14 і 15 мая, 20 і 21 мая, 15 чэрвеня, 22 чэрвеня...), дыпламатаў, ваенных аташэ і іншых афіцыйных асоб, ігнаравалася. У гэтай сувязі прадстаўляе інтарэс дакладная запіска Берыі Сталіну ад 21 чэрвеня 1941 г. У ей гаварылася: «Я вновь настаиваю на отзыве и наказании нашего посла в Берлине Деканозова, который по-прежнему бомбардирует меня «дезой» о якобы готовящемся Гитлером нападении на СССР. Он сообщил, что это «нападение» начнётся завтра.

    То  же радировал и  генерал-майор В.И. Тупиков, военный  атташе в Берлине. Этот тупой генерал  утверждает, что три  группы армий вермахта будут наступать  на Москву, Ленинград  и Киев, ссылаясь на свою берлинскую агентуру...

    Начальник разведу правления  генерал-лейтенант  Ф.И. Голиков жалуется на Деканозова и на своего подполковника  Новобранца, который  тоже врёт, будто  Гитлер сосредоточил 170 дивизий против нас  на нашей западной границе.

    Но  я и мои люди, Иосиф Виссарионович, твёрдо помним Ваше мудрое предначертание: в 1941 г. Гитлер на нас  не нападёт! ...»

    Як  адзначае пісьменнік В.В. Карпаў у кнізе «Генералиссимус: Историко-документальное издание», перад вайной была вялікая вера ў Сталіна, яго палітычны розум, яго дальнабачнасць і здольнасць знаходзіць выхады з самых цяжкіх сітуацый. Верылі ў яго здольнасць пазбегнуць вайны, адсунуць яе на болын позні час. Пісьменнік спасылаецца пры гэтым на савецкага палкаводца Г.К. Жукава, які пісаў: «Тревога грызла душу. Но вера в Сталина ... была сильней. И как бы ни смотреть на это сегодня -это правда...».

    I ўсё-такі перад пагрозай вайны наркамату абароны ўдалося дабіцца ад Сталіна дазволу часткова прызваць у армію паўмільёна запасных і перадыслакаваць у заходнія ваенныя акругі дадаткова чатыры арміі. Дазволу на прывядзенне ў баявую гатоўнасць войск прыгранічных акруг Сталін не даў, мяркуючы, што такая мера ўсхвалюе Гітлера і справакуе немцаў на ўзброенае сутыкненне. У сувязі з гэтым усялякая ініцыятыва з боку камандуючых войскамі акруг, арміямі і флатамі па прывядзенню ў баявую гатоўнасць часцей і злучэнняў не дазвалялася. Пры парушэнні германскімі самалётамі паветранай прасторы СССР (толькі за першую палову 1941 г. было зарэгістравана 324 парушэнні) катэгарычна забаранялася іх збіваць. За дзесяць дзён да фашысцкага нападзення ўсім камандуючым прыгранічнымі акругамі было прыказана «во избежание могущих быть провокаций запретить полёты нашей авиации в 10-километровой пограничной полосе».

    Толькі  ў ноч на 22 чэрвеня 1941 г. пад ціскам новых звестак I. Сталін дазволіў наркамату абароны даць у акругі дырэктыву аб магчымым нечаканым нападзенні немцаў 22 - 23 чэрвеня і аб прывядзенні ўсіх часцей у поўную баявую гатоўнасць. Аднак у войскі дырэктыва паступіла з вялікім спазненнем, фактычна пасля з'яўлення ворага на савецкай тэрыторыі.

    3. Няўдачы Чырвонай Арміі былі абумоўлены памылковасцю савецкай ваеннай дактрыны, недахопамі і пралікамі ў стратэгічнай і тактычнай падрыхтоўцы савецкіх войск. У адпаведнасці з савецкай ваеннай дактрынай агрэсар павінен быць абяскроўлены і затрыманы на граніцы ў выніку кароткатэрміновых, непрацяглых прыгранічных баёў. Затым вайна пераносіцца на тэрыторыю агрэсара. Чырвоная Армія толькі наступае, робіць гэта паспяхова, знішчае ворага ў яго логаве і дабіваецца перамогі. Вайна вядзецца на чужой тэрыторыі і малой крывёю. У сувязі з гэтым Чырвоная Армія рыхтавалася да вядзення вайны ва ўмовах наступлення і не ўмела весці вайну ў абароне. У савецкага камандавання адсутнічаў надзейны план стратэгічнай абароны, а ў пачатку вайны прышлося менавіта абараняцца. На жаль, камандзіры і салдаты не ўмелі рабіць гэта прафесійна.

    Вышэйшае  савецкае кіраўніцтва ў першай палове 1941 г. з цэнтральных рэгіёнаў СССР на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі перадыслакавала 4 арміі, перакінула вялікую колькасць баявой тэхнікі, боепрыпасаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, ваеннага рыштунку з тым, каб на выпадак агрэсіі прыпыніць ворага на граніцы, а затым, у адпаведнасці з ваеннай дактрынай, перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю агрэсара.

    Факт  канцэнтрацыі савецкіх войск і ўзбраенняў каля заходніх граніц былы афіцэр разведкі, здраднік Рэзун (Сувораў) выкарыстоўвае ў сваёй кнізе «Ледакол» для абвінавачвання кіраўніцтва СССР у развязванні вайны. Гітлер, па Рэзуну, справакаваны Сталіным, нанёс прэвентыўны, апераджальны ўдар, бо калі б ён гэтага не зрабіў, СССР напаў бы на Германію. Рэзун нічога новага не сказаў. Ён перапісаў словы Гітлера, сказаныя ім у свой час у звароце да салдат Усходняга фронту. Ніякіх навуковых доказаў і аргуметаў Рэзун не прыводзіць. Яго сцвярджэнне з'яўляецца галаслоўным, надуманым.

    4. Недахоп кадравага, прафесійнага каманднага складу і прафесійных штабоў, ад Стаўкі, наркамата абароны і генштаба да камандзіраў палкоў, батальёнаў і начальнікаў штабоў палкоў, адсутнасць у іх неабходных ваенных ведаў і баявога вопытуяшчэ адна з прычын няўдач Чырвонай Арміі. Да пачатку вайны 70 % начальніцкага складу Чырвонай Арміі мелі вопыт службы на пасадзе ад 1 да 6 месяцаў, 50 % камандзіраў батальёнаў і 68 % камандзіраў рот былі выпускнікамі 6-месячных курсаў, яны не закончылі нават ваеннага вучылішча. Толькі каля 15 % каманднага складу валодалі вопытам вядзення ваенных дзеянняў у 1938- 1940 гг., а таксама ў Кітаі і Іспаніі. Не было неабходнага вопыта і ў Стаўкі. Яе загады любымі сродкамі ўтрымліваць займаемыя рубяжы нават ва ўмовага глыбокага флангавага абходу праціўніка часта станавіліся прычынай падстаўкі пад удары ворага цэлых груповак савецкіх войск. Гэта прыводзіла да вядзення бітваў ва ўмовах акружэння, вялікіх страт у жывой сіле і тэхніцы, а таксама узмацняла панічныя настроі.

    Савецкія  военачальнікі і камандзіры мелі лепшага ў свеце салдата, які  ў час савецка-фінскай вайны 1939 - 1940 гг. пры 40-градусным марозе, 2-метровым пласце снегу, у лясістай мясцовасці з мноствам азер і рэк узяў штурмам лінію Манергейма. На думку экспертаў, гэтага зрабіць не здолеў бы ніводзін другі салдат свету. Савецкі салдат прадэманстраваў свае лепшыя якасці і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але ў пачатку яе па віне перш-наперш военачальнікаў і камандзіраў розных узроўняў ён быў вымушаны адступаць.

    5. Пятая прычына няўдач Чырвонай Арміі – востры недахоп 
падрыхтаваных прафесійных малодшых камандзіраў (сяржантаў 
і старшынь) і малодшых афіцэрскіх кадраў - ад малодшага 
лейтэнанта да капітана ўключна. Генералаў і вышэйшых 
афіцэрскіх кадраў, нягледзячы на рэпрэсіі, у Чырвонай Арміі хапала, 
а вось малодшых камандзіраў і малодшых афіцэрскіх кадраў 
адчуваўся востры недахоп. Гэта было выклікана павелічэннем 
Узброеных Сіл СССР з 1,9 млн чал. у 1939 г. да 5 млн чал. у пачатку 
1941г. пасля прыняцця 1 верасня 1939 г. Закона аб усеагульнай 
воінскай павіннасці. Калі ўзяць пяхотны полк у 1 500 чал. па штатах 
ваеннага часу, то вышэйшых афіцэраў (маёр - падпалкоўнік - 
палкоўнік) трэба было некалькі дзесяткаў, камандзіраў узводаў 
(малодшы лейтэнант - лейтэнант - старшы лейтэнант) болып за 
60 чал., а сержантаў і старшынь - болып за 200 чал.

    У сувязі з павелічэннем Узброеных Сіл СССР у 1941 г. ім дадаткова патрабавалася яшчэ 550 тыс. афіцэраў. Не генералаў і палкоўнікаў, а камандзіраў узводаў, рот і батальёнаў. На падрыхтоўку камандзіра стралковага ўзвода (лейтэнант) патрабавалася мінімум 3 гады (2 - у ваенным вучылішчы і хаця б 1 год у войсках). А каб мець камандзіра роты (капітана), патрэбна яшчэ 3 гады. У Чырвонай Арміі ніжэйшыя афіцэрскія пасады займалі людзі, якія не мелі ніякага вопыта службы. Справа ўскладнялася тым, што малодшых камандзіраў і малодшых афіцэраў рыхтавалі часта на кароткатэрміновых афіцэрскіх і сержанцкіх курсах з людзей з вельмі нізкім узроўнем агульнай адукацыі і культуры. Армія рас л а колькасна, а не якасна. Дакладна вядома, што ад малодшых камандзіраў і афіцэраў у многім залежаў поспех аперацыі на кожным канкрэтным участку фронту.

    6. Шостая прычына няўдач Чырвонай Арміі велізарныя 
страты ў жывой сіле узбраеннях, і тэхніцы, панесеныя ўжо ў 
першыя тыдні і месяцы вайны. Усяго, па дадзеных вермахта, у палон трапіла 5,7 млн савецкіх ваеннаслужачых, па дадзеных нашых архіўных служб - каля 4 млн чал. Акрамя таго, у першыя месяцы вайны былі страчаны шматлікія склады з баявой тэхнікай, боепрыпасамі, стралковай зброяй, вайсковым рыштункам, склады гаруча-змазачных матэрыялаў, што ствараліся паблізу тэатраў магчымых ваенных дзеянняў на тэрыторыі агрэсара, як таго патрабавала савецкая ваенная дактрына. Аднавіць страчанае ў кароткі тэрмін было немагчыма.

Информация о работе Контрольная работа по "Истории"