Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2012 в 18:48, контрольная работа
Галоўнай рысай парэформеннага развiцця сельскай гаспадаркi Беларусi з'явiўся рост гандлёвага зем¬ляробства i жывёлагадоўлi, яе спецыялiзацыя па раёнах. Рост таварна-грашовых адносiн паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фармiраванне сялянскай буржуазii. Аднак тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi стрымлiвалiся перажыткамi прыгоннiцтва.
Уводзіны 2
1. Прамысловасць, транспарт, гандаль у паслярэформенны перыяд 3
2. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы 7
3. Становішча эканомікі Беларусі ў другой палове 19 ст. 11
Высновы 14
Спіс літаратуры 15
На Беларусi знiжэнне цэн пачалося ў 1881 г. i працягвалася да 1897 г. Так, з 1881 па 1887 г. цэны на жыта знiзiлiся ў сярэднiм у 2 разы, на пшанiцу па асобных губернях — на 10-35 %, на авёс - на 12-57 i на ячмень - на 38-62 %. [5, c. 188] Такое працяглае знiжэнне цэн было выклiкана i тарыфнай палiтыкай царскага ўрада. Ён, абараняючы iнтарэсы памешчыкаў цэнтральных губерняў Расii, устанавiў для iх значна нiжэйшы тарыф на правоз збожжавых грузаў, чым для памешчыкаў заходнiх губерняў.
Збожжавая гаспадарка Беларусi ў ходзе аграрнага крызiсу не змагла прыстасавацца да новых умоў рынку. 3 гэтай прычыны памешчыкi пачалiпераарыентоўваць свае гаспадаркi на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыi.
Малочная жывёлагадоўля станавiлася той галоўнай галiной, да якой прыстасоўвалiся ўсе iншыя галiны сельскай гаспадаркi. Многiя памешчыкi заводзiлi жывёлу палепшаных парод: галандскай, сiментальскай, тырольскай. У Мiнскай губернi знаходзiўся буйнейшы ў Расii завод па вывядзеннi альдэнбергскай пароды. Шырокае распаўсюджванне набыла вытворчасць масла i сыра. На Беларусi налiчвалася больш за 200 маслабоен i сыраварань. У масларобчай вытворчасцi i ў сыраварэннi выкарыстоўвалiся сепаратары, розныя прэсы, удасканаленыя катлы i г.д.
Пад уплывам аграрнага крызiсу з мэтай знiжэння выдаткаў вытворчасцi i павелiчэння прыбыткаў памешчыкi пачалi ўкараняць машынную тэхнiку. Памешчыцкая гаспадарка беларускiх губерняў у канцы XIX ст. займала другое месца ў Расii пасля прыбалтыйскiх па распаўсюджваннi сельскагаспадарчых машын i прылад. У 90-я гг. больш увал пачалi ўдзяляць насенняводству, паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў. Яшчэ адным следствам сусветнага аграрнага крызiсу з'явiўся рост запазычанасцi прыватнага, галоўным чынам памешчыцкага, землеўладання.
Узросшы попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю на ўнутраным i знешнiм рынках абумовiў павелiчэнне таварнасцi сялянскай гаспадаркi. У другой палове XIX ст. на Беларусi сялянства давала каля 1/4 таварнага збожжа, 3/4 таварнага льну, значную частку бульбы, а таксама прадуктаў мясной i малочнай жывёлагадоўлi.
Але, нягледзячы на развiццё капiталiстычных адносiн, сялянская гаспадарка ўвогуле заставалася адсталай. У пераважнай большасцi выкарыстоўвалiся руцiнныя прылады працы — драўляная саха i барана. Збожжа i травы ўбiралiся ўручную, сярпамi i косамi. Пераважала трохпольная сiстэма земляробства.
Развiццё прадукцыйных сiл у сялянскай гаспадарцы стрымлiвалася шматлiкiмi перажыткамi прыгоннiцтва. Акрамя буйнога памешчыцкага землеўладання, розных подацяў i павiннасцяў да iх адносiлiся захаванне ў некаторых губернях сялянскай абшчыны, сервiтутаў, цераспалосiца, малазямелле.
Сусветны аграрны крызiс аказаў уплыў i на сялянскую гаспадарку. 3 аднаго боку, ён садзейнiчаў далейшаму развiццю капiталiзму ў гаспадарках заможных сялян, з другога — ажывiў перажыткi прыгоннiцтва ў вёсцы, якiя прывялi да пагаршэння i без таго цяжкага становiшча шырокiх сялянскiх мас. У вынiку крызiсу паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянскiх гаспадарак
У 60 —90-я гг. XIX ст., асаблiва пасля сусветнага аграрнага крызiсу, акрэслiлася спецыялiзацыя сельскай гаспадаркi Беларусi. Акрамя малочнай жывёлагадоўлi набылi развiццё льна- i бульбаводства.
Да прамысловага ўздыму 90-х гг. на дробнакапiталiстычных прадпрыемствах выраблялася палова ўсёй прамысловай прадукцыi Беларусi. Хуткае знiжэнне ўдзельнай вагi ў агульным аб'ёме прадукцыi ў 90-я гг. XIX ст. было абумоўлена iнтэнсiўным ростам мануфактурнай i фабрычнай прамысловасцi.
Разам з тым дробныя прадпрыемствы, нягледзячы на будаўнiцтва фабрык i заводаў, на працягу амаль усяго парэформеннага часу пераважалi па колькасцi. Вялiкая ўдзельная вага дробнатаварнай вытворчасцi ў прамысловасцi Беларусi ў параўнаннi з Расiяй тлумачыцца як гiстарычнымi, так i эканамiчнымi ўмовамi.
Па-першае, яўрэйскае насельнiцтва, якое асела ў гарадах i мястэчках Беларусi, было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй i яе нетрамi, у большасцi сваей не мела вялiкiх капiталаў для заснавання буйных прадпрыемстваў i займалася ў асноўным рамяством. [2, c. 402]
Па-другое, на Беларусi ў адрозненне ад Расii не былi знойдзены радовiшчы нафты, вугалю, жалезных руд, што патрабавалася для буйной вытворчасцi. Тут пераважала гарбарная, тэкстыльная, харчовая сыравiна, на базе якой працавалi дробныя прадпрыемствы з ручнымi, вадзянымi i ветранымi рухавiкамi.
Па-трэцяе, адмоўна адбiвалася суседства Беларусi з такiмi буйнымi прамысловымi раёнамi царскай Расii, як Цэнтральны, Пецярбургскi, Прыбалтыйскi, у якiх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй i мелкай. Трэба таксама мець на ўвазе, што ўрад царскай Расii быў зацiкаўлены ў захаваннi Беларусi як аграрнага прыдатку iмперыi.
У перыяд даманапалiстычнага капiталiзму прамысловасць Беларусi, як i Расii, развiвалася пад уплывам сусветнага эканамiчнага цыкла. Прамысловы крызiс 1873 — 1875 гг., якi пачаўся з фiнансавых цяжкасцяў у Заходняй Еўропе, а потым ахапiў i Расiю, выклiкаў рэзкае знiжэнне цэн на тавары i выявiў нiзкую пакупную здольнасць насечьнiцтва, асаблiва сялянства. У вынiку крызiсу на Беларусi скарацiўся прырост прадукцыi мануфактур, але ён амаль не закрануў фабрычна-заводскую прамысловасць. Крызiс у значнай ступенi адбiўся на дрэваапрацоўчай i харчовай галiнах.
У другiм парэформенным дзесяцiгоддзi для развiцця прамысловасцi Беларусi былi характэрныя больш высокiя тэмпы прыросту прадукцыi фабрык i заводаў у параўнаннi з прадукцыяй мануфактур. У вынiку гэтага ўдзельная вага фабрыч-на-заводскай прамысловасцi ва ўсёй прамысловасцi Беларусi дасягнула каля 20 %, мануфактур — 9 %. Такiм чынам, па аб'ёмах вытворчасцi фабрыкi абагналi мануфактуры больш чым у 2 разы i пачалi пераважаць у буйной выгворчасцi.
Трэцяе парэформеннае дзесяцiгоддзе, як i другое, пачалося з крызiсу. Эканамiчны крызiс 1881 — 1882 гг., якi таксама перакiнуўся з Заходняй Еўропы ў Расiю, у тым лiку i ў яе заходнiя губернi, ахапiў харчовую, дрэваапрацоўчую, сiлiкатную, гарбарную, тэкстыльную прамысловасць i асаблiва адбiўся на дробнай вытворчасцi, сярэднегадавы прырост якой скарацiўся з 1881 па 1884 г. амаль у 2 разы. Упалi тэмпы прыросту прадукцыi мануфактур. Аднак не прыпынiлiся тэмпы развiцця фабрычнай прамысловасцi. Крызiс на Беларусi зацягнуўся да 1887 г., гэта значыць, што ў заходнiх губернях ён быў больш працяглым, чым па Расii ў цэлым, дзе ў гэтыя гады ўжо назiралася стадыя дэпрэсii. Тлумачыцца гэта тым, што ў вынiку ўвядзення царскiм урадам вялiкiх мытных пошлiн з мэтай абароны мясцовай прамысловасцi ад тавараў з Заходняй Еўропы беларуская прамысловасць пазбавiлася больш таннай увазной сыравiны (метал, баваўняныя тканiны i т.д.). [1, c. 163]
3 1887 па 1890 г. назiралася ажыўленне беларускай прамысловасцi. Крызiс i дэпрэсiя 80-х гг. з'явiлiся штуршком да замены дробнай i мануфактурнай прамысловасцi фабрычнай. Пасля крызiсу ажыўленне ахапiла амаль усе галiны, акрамя хiмiчнай, у якой знiжэнне вытворчасцi назiралася да 1885 г. у сувязi з выцясненнем беларускай лесахiмii расiйскай нафтахiмiяй.
Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг. XIX ст. Ён характарызаваўся найбольш iнтэнсiўным ростам вытворчасцi, прадукцыйнасцi працы i канцэнтрацыi прамысловасцi. Асаблiва хутка развiвалася буйная прамысловасць.
Галоўнай рысай парэформеннага развiцця сельскай гаспадаркi Беларусi з'явiўся рост гандлёвага земляробства i жывёлагадоўлi, яе спецыялiзацыя па раёнах. Рост таварна-грашовых адносiн паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фармiраванне сялянскай буржуазii. Аднак тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi стрымлiвалiся перажыткамi прыгоннiцтва.
У парэформенны час у вынiку прамысловага перавароту на Беларусi набыла развiццё фабрычна-заводская прамысловасць, вядучае месца ў якой займалi апрацоўчыя галiны. У цэлым прамысловасць Беларусi ў гэты перыяд у параўнаннi з iншымi раёнамi царскай Расii дасягнула сярэдняга ўзроўню развiцця.
Беларусь з'яўлялася часткай усерасiйскага рынку. Для гандлю Беларусi характерная перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравiны i лясных матэрыялаў. У той жа час яна служыла рынкам збыту прамысловых тавараў i збожжа, якiя ўвозiлiся з iншых раёнаў Расii.
На працягу чатырох дзесяцiгоддзяў пасля сялянскай рэформы капiталiстычны спосаб вытворчасцi паступова ўстанаўлiваўся ва ўсiх галiнах гаспадаркi Беларусi.
1. Грузицкий Ю.Л. Экономическая история Беларуси и зарубежных стран. – Мн., 1996.
2. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Частка 1. – Мн., 1994.
3. Шымуновіч С.Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі. – Мн., 2002.
4. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн., 1999. – 454 с.
5. Эканамічная гісторыя Беларусі.: Курс лекцый. – Мн., 1993.
15
Информация о работе Экономика Беларуси пасля адмены прыгоннага права