Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Апреля 2012 в 18:55, контрольная работа
У 1 палове 60-х гадоу была зроблена стаука на развіцце цяжкам прамысловасці. Хуткімі тэмпамі у гэты час развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Вытворчасць аўтамабіляў была сканцэнтравана на МІнскім аўтамабільным заводзе, на Беларускім аўтамабільным завод-зе ў Жодзіне. Узніклі новыя галіны прамысловасці: радыёэ-лектронная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, вытворчасць сінтэтычных смол.
Аднак лёгкай прамысловасці ў 60-я гады ўдзялялася недастатковая ўвага, таму хутка вызначалася яе адставанне.
Уводзіны…………………………………………………………………….3
1. Спробы пераарыентацыі эканомікі паскарэння навукова – тэхнічнага прагрэсу ў 50-я гады………………………………………………………………4
2. Гаспадарчая рэформа сярэдзіны 60 – х гадоў, яе вынікі……………...9
3. Характэрныя рысы і асаблівасці гападарчай…………………………13
Заключэнне……………………………………………………………….17
Спіс літаратуры…………………………………………………………...18
Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана, па-першае, удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.
Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў, дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Па-трэцяе, былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія павінны былі запямпечыць, высокі тэхнічны ўзровень, укараненне дасягненняў навукі ў вытворчасць.
Першыя
крокі гаспадарчай рэформы
Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да экалогіі краіны.
Поспехі
пачатковага этапа эканамічнай рэформы
былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе
ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі,
папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна
спачатку з буйнамаштабнай ператварылася
ў касметычную, а к пачатку 70-х гг. аказалася
настолькі скажонай, што фактычна перастала
дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў
Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванне
А. Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў
у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы
механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную
сістэму не зжывала.
3. Характэрныя рысы і асаблівасці гаспадарчай рэспублікі ў 70 – 80 –я гады
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча БССР ў 1970 - першай палове 1980-х гг.
Восьмая пяцігодка 1966-1970 гг., якая праходзіла на хвалі распачатай у 1965 г. спробы рэфармавання эканомікі, завяршылася паспяхова. Па асноўных паказчыках яна не мела роўных за ўсе папярэднія гады і невыпадкова яе часам вобразна называюць "залатой пяцігодкай". Але гэты перыяд атрымаў і другое вымярэнне: менавіта з сярэдзіны 60-х гг. пачаўся адлік так званай эпохі Брэжнева, эпохі ўзмацнення кансерватызму ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці савецкага грамадства, які паступова перарос у застой.
Эканамічны патэнцыял Беларусі на пачатку 70-х гг. выглядаў прывабна. За грошы, якія былі атрыманы за продаж на Захад нафты, газу, мініральных угнаенняў была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыемстваў, уведзены ў строй новыя: дакладанага машынабудавання, металаапрацоўкі, радыётэхнікі і электронікі, хімічнай прамысловасці. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы комплекс, у якім налічвалася амаль 1500 прадпрыемстваў.
Разам з тым на пачатку 70-х гг. пачалі больш выразна праяўляцца негатыўныя з'явы ў параўнанні з сусветнай эканомікай. У БССР, як і ва ўсім СССР, узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, больш відавочнай стала неэффектыўнасць эканамічнай мадэлі.
Пагоня за павялічэннем аб'ёмаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі прыводзіла часам да непапраўных парушэнняў экалагічных сістэм з негатыўнымі наступствамі для насельніцтва, якія адчуваюцца і ў наш час. У гэты перыяд ажыццяўляліся буйныя праекты па спецыялізацыі, меліярацыі і хімізацыі. У 70-х гг. па вытворчасці мяса на душу насельніцтва Беларусь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША. Але значная частка кармоў паступала з іншых рэспублік, куды потым адпраўлялася мясная прадукцыя. Кожны комплекс даваў каласальную экалагічную нагрузку. Рэспубліка выконвала ролю адкормачнага і перапрацоўчага цэхаў, вялікая частка якаснай прадукцыі вывозілася, насельніцтва беларускіх гарадоў стаяла ў чэргах за мясапрадуктамі, затое адходы пакідаліся Беларусі. Хоць у параўнанні з расійскімі рэгіёнамі забеспячэнне выглядала нядрэнна. У другой палове 70-х насельніцтва Беларусі зноў сутыкнулася з абвастрэннем хранічнай хваробы савецкай эканомікі - дэфіцытам. Вытворчасць спажывецкіх тавараў ва ўмовах жорстка цэнтралізаванай планавай эканомікі хранічна адставала. У лік дэфіцытных тавараў уваходзілі новая зубная паста і туалетная папера. За 1971 - 1985 гг. грашовая маса павялічылыся больш чым у 3 разы, а таварная - толькі у 2 разы. У такіх умовах скарачаліся магчымасці насельніцтва задаволіць свае патрэбы законным шляхам і, як вынік, квітнелі блат, хабарніцтва, раслі чэргі, уводзілася цэнтралізаванае размеркаванне тавараў першай неабходнасці праз так званыя "сталы заказаў", стварэнне спіскаў ільготнікаў і г. д.
Было
б памылковым адказнасць за негатыўныя
з'явы ў эканамічным і
Між тым, калі ў сферы эканомікі ў 60-х гг. ды і пазней яшчэ рабіліся пэўныя спробы рэформ, то, як ужо адзначалася, у грамадска-палітычным жыцці адбываўся паварот да кансерватызму. Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяўленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў відавочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так званага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца заняў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі ўнесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кіруючай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключана ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада.
Адпаведна
на рэспубліканскім ўзроўні
Паколькі партыйныя камітэты былі той вышэйшай інстанцыяй, на якой у рэшце рэшт замыкалася кіраўніцтва раёнам, вобласцю, рэспублікай, то Саветы дэпутатаў працоўных, якія па Канстытуцыі складалі аснову народаўладдзя, фактычна былі пазбаўлены рэальнай улады. Ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы і пры адсутнасці альтэрнатыўных выбараў кандыдатуры будучых дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў праходзілі праз сіта кантролю з боку партыйных камітэтаў і канчаткова зацвярджаліся імі. Асобныя спробы павысіць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і эканомікай, надаць ім характар органаў сапраўднага народаўладдзя не давалі вынікаў.
Такім
чынам, партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла
рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай,
грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сферах
і пайшла па шляху ўмацавання аўтарытарна-бюракратычнага
стылю кіравання, захавання неэффектыўнай
эканамічнай сістэмы.
Заключэнне
Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і ў сельскай гаспадарцы абвастрыла сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. У 1965 г. была праведзена эканамічная рэформа і зроб-лена спроба правесці радыкальныя змены ў эканоміцы. Рэ-форма прадугледжвала ўключэнне ў дзеянне таварна-грашо-вых механізмаў—элементаў рыначнай эканомікі. Аднак не прадугледжвалася паслаблення камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай, што з самага пачатку асуд-зіла рэформу на няўдачу. Рэформа не прывяла да кардыналь-ных змен у эканоміцы. Але сітуацыя не была асабліва вбстрай крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэд-зіны 70-х гадоў.
Другая палова 70-х гадоў характарызавалася вялікім раз-махам капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэ-зерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, вялікім аперад-жэннем у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці і няўва-гай да вытворчасці прадметаў спажывання. У гэты час зніжа-юцца ўсе асноўныя паказчыкі. 3 сярэдзіны 1970-х гадоў пас-тупова складваецца неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных змен. Яшчэ большым было адста-ванне ад тэхнічнага ўзроўню прамыслова развітых краін.
Між тым Беларусь у 80-я гады заставалася ў сэнсе за-бяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.
Такім
чынам, нягледзячы на дасягненнi ў эканамічным
развіцці БССР у II палове 50-х—першай палове
80-х гадоў, на мерапрыемствы, якія праводзіліся
ў гэты час, жыццё дыктавала неабходнасць
больш сур'ёзных змен.
Спіс літаратуры