Алаиза Пашкевич

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Апреля 2011 в 19:25, реферат

Краткое описание

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу.

Содержание работы

Жыццё i творчасць
Творы Цёткi

Содержимое работы - 1 файл

Алаiза Пашкевiч.doc

— 49.00 Кб (Скачать файл)

Министерство  образования Республики Беларусь

гимназия № 56 
 
 

Реферат 

на  тему:

“Алаiза Пашкевiч ” 
 
 
 

            Выполнил  ученик 8 “Б” класса

            Малишевский Сергей                                            
             
             

г. Гомель, 2009 
 

План

  1. Жыццё i творчасць
  2. Творы Цёткi
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

15 лiпеня - 130 год з  дня нараджэння Цёткі (Алаізы  Пашкевіч; 1876-1916), паэтэсы-рэвалюцыянеркі 

 У гісторыі  беларускай літаратуры пачатку  XX стагоддзя вылучаецца імя паэтэсы-рэвалюцыянеркі  Алаізы Пашкевіч, вядомай пад  літаратурным псеўданінам Цётка. Усё сваё кароткае жыццё аддала гэта шчырая патрыётка змаганню за народную волю.

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай  сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае  сямікласнае вучылішча В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Вучоба аказала вялікі ўплыў на асобу А. Пашкевіч. Тут яна атрымала ўрокі этыкі, высокай грамадзянскасці, пагарды да мяшчанскага спакою; зразумела, што найвышэйшае прызначэнне чалавека - барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў "Круг беларускай народнай прасветы". Алаіза арганічна ўліваецца ў яго кола. Асяроддзе, у якое трапіла дзяўчына, цалкам вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю. А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Выступае не толькі за сацыяльнае вызваленне працоўных, але і за нацыянальнае вызваленне Бацькаўшчыны. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літаратуру. У нелегальных выданнях гуртка - "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" - былі змешчаны яе вершы "Мужык не змяніўся", "Музыкант беларускі", "Нямаш, але будзе". Лесгафтаўскіх курсаў Алаіза не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. Яна заўсёды імкнулася да самаўдасканалення, марыла паступіць ва універсітэт. У 1904 г. А. Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты "Наша доля". І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філасофскі факультэт Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908-1909 гг. Цётка жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце, пад чужым пашпартам наведвае Расію. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца на радзіму, дзе ў 1914 г. пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі "Лучынка". Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю і Швецыю. У 1915 г. Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.

 Літаратурная  спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць пра тое, што яна была асобай яркай і таленавітай. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам" - сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экземпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне мас у 1905 г. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі - любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў - характэрныя рысы яе лірыкі.

Цётка - адна з пачынальніц  беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі ("Зялёнка"), цяжкі вясковы побыт ("Навагодні ліст"), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве ("Міхаська"). Апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі" таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей ("Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў"), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.

Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна - служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.

Т в о р ы  Ц ё т к і

Першае чытанне для дзетак беларусаў : для дашкольнага і мал. школьнага ўзросту / написала Цйотка. - Факсімільнае ўзнаўленне выдання 1906 г. - Мінск : Юнацтва, 1992. - 32 с.

    Выбраныя  творы / Цётка ; [укладанне і  прадмова Валянціны Коўтун ; каментар  Сцяпана Александровіча і Валянціны Коўтун]. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. - 333 с., [4] л. фат. - (Беларускі кнігазбор). - Змест: Паэзія; Проза; Чытанкі для дзяцей; Лісты; Дадатак.

    Творы  / Цётка; [укладанне, прадмова і  каментарыі Сцяпана Александровіча]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. - 302 с. : іл. - Змест: Скрыпка беларуская; Хрэст на свабоду; Вершы, 1903-1915; Апавяданні, нарысы; Артыкулы; Пісьмы.

    Избранное  : [для ст. школьного возраста] / Тётка  ; [всупительная статья О.А. Лойко  ; перевод с белорусского Петра Кошеля]. - Минск : Юнацтва, 1986. - 222 с., [11] л. ил. - Содерж.: Скрипка белорусская; Крещение свободой; Стихи, 1903-1915; Рассказы. Путевые очерки; Статьи.

    Избранное  : стихотворения. Рассказы. Путевые  очерки : перевод с белорусского / Тётка ; [составление и предисловие Степана Александровича]. - [Москва : Художественная литература, 1976]. - 221 с.

    Вершы  і апавяданні : [для ст. школьнага  ўзросту] / Алаіза Пашкевіч (Цётка) ; [прадмова С.Х. Александровіча]. - Мінск : Сталія, 2003. - 104 с.

    Вершы  / Цётка ; [укладанне В. Хлебавец ; прадмова А. Лойкі]. - Мінск : Мастацкая  літаратура, 1996. - 214 с. : іл. - Тэкст паралельна  на беларускай і рускай мовах.

    Тётка  (Алоиза Степановна Пашкевич) (1876-1916) : [работы по вопросам воспитания  и образования] // Антология педагогической мысли Белорусской ССР / [составители : Э.К. Дорошевич и др.] ; редакционная коллегия тома : М.А. Лазарук (ответственный редактор) [и др.]. Москва, 1986. С. 258-264. - Содержание: [Биографическая справка]. Лучинка ; Как нам учиться ; К сельской молодежи белорусской : (отрывки) ; Берегите родное слово : (отрывки) ; О душе молодежи : (отрывки) ; К школьной молодежи : (отрывок) ; Папоротник-цветок : (отрывки) / Тётка. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Список литературы: 

   Цётка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17.

    Цётка  // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 101-102.

    Цётка  // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны  слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй  А.В. Мальдзіса. Мінск, 1995. Т. 6. С. 216-222.

    Цётка  // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва  Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 472-473.

    Цётка  // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад  рэдакцыяй А.Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 601-603.

    Цётка  // Асветнікі зямлі Беларускай, X - пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 459-460.

    Коўтун  В. На касмічнай карце Бацькаўшчыны : з радаводу Цёткі / Валянціна  Коўтун // Роднае слова. 1998. № 12. С. 165-171.

    Коўтун  В. "Шчыру ахвярнасць клаў я  для краю…" : літаратурна-архіўнае эсэ / Валянціна Коўтун // Полымя. 1991. № 7. С. 214-245.

    Пра жыццё  і творчасць Цёткі, сям'ю і  сяброў пісьменніцы

   

Информация о работе Алаиза Пашкевич