Еўфрасіння Полацкая — наша славутая асветніца

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Марта 2012 в 11:16, доклад

Краткое описание

Еўфрасіння Полацкая для нас — наша гордасць і наша нябесная заступніца. Можа, дзякуючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкас-ці і выпрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, міралюбівым, цярплівым і чулым да чужой бяды?

Содержимое работы - 1 файл

Еуфрасiнья Полацкая.doc

— 37.64 Кб (Скачать файл)


                                                            

Еўфрасіння Полацкая — наша славутая асветніца

 

Мінуласць ляжыць надмагільным вянком над тымі, што ў смерці застылі, ззяе святлом праз цемру вякоў святое імя Еўфрасінні.

Л. Геніюш

Еўфрасіння Полацкая — наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужила сваім ахвярным жыццём. Князёўна, ігумення, вы-датная асветніца, першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. Асноўная крыніца біяграфічных звестак пра асветніцу — яе «Жыціе...». «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — арыгінальны пом-нік старажытна-беларускай літаратуры. Гэты твор быў напісаны на стараславянскай мове невядомым полац-кім аўтарам. Пачынаецца «Жыціе...» рытарычным уступам, потым ідзе аповед пра жыццёвы шлях свя­той як пра духоўнае ўзыходжанне.

Нарадзілася Прадслава ў сям'і Георгія, сына по-лацкага князя Усяслава. 3 дзяцінства дзяўчынка вельмі любіла чытаць: «Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук». Акрамя гэтага дзяўчынка была вельмі прыгожая. Слава пра яе прыгажосць, мудрасць, добрыя здольнасці да на­вук разышлася па ўсіх гарадах. Князі марылі аб такой нявесце. Але Прадслава вырашыла ахвяраваць сваё жьщцё Богу. Калі ёй споўнілася дванаццаць гадоў,

 

пачуўшы бацькавы намеры выдаць яе за князя, яна пайшла ў манастыр. Ігумення княгіня Раманава спа-чатку не хацела яе браць, бо «маладая ...векам, каб несці цяжар манаскага жыцця». Але дзяўчынка пе-раканала ігуменню: «Бога пабойся, які ўладарыць над усімі стварэннямі, не пазбаў мяне ангельскага чыну!» \

Пасля пострыгу дзяўчынка атрымала імя Еўфрасіння. Яе сям'я вельмі цяжка ўспрыняла гэ-тую навіну, бацька «ў роспачы рваў на сабе валасы». «Жыціе...» апавядае, што, пастрыгшыся ў манашкі, Еўфрасіння з дазволу полацкага епіскапа Іллі па-сялілася ў Сафійскім саборы ў келлі-галубніцы і «па-чала пісаць кнігі сваімі рукамі, і прыбытак ад про­дажу іх аддавала тым, хто папросіць». Еўфрасіння марыла пра тое, каб перапісваннем кніг у Полацку займаліся многія пісьменныя людзі. Мара стала яваю пасля заснавання асветніцаю жаночага і мужчынска-га манастыроў: « аздобіла ўсю зямлю Полацкую сваімі багалепнымі манастырамі».

Полацкае княства мела вялікую патрэбу ў аду-каваных людзях. «Жыціе...» паведамляе, што ў сва­ей педагагічнай дзейнасці Еўфрасіння абапіралася на мудрасць народнай дыдактыкі. Яна рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю на-вучаліся «душэўнай чысціні і цялеснаму супакаен-ню», «пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць». Вучні і насельнікі манастыроў маглі атрымліваць ад ігуменні выдатныя ўрокі красамоўства, дзе праявіліся несумненныя літаратурныя здольнасці асветніцы: «Хто слухаў яе — атрымліваў даброты ўсялякія». Князёўна-ігумення ўздымала свой голас супраць княжацкіх усобіц, папярэджвала, што братазабой-чыя войны могуць прывесці Радзіму да гібелі. «I не хацела яна бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з кня-

 

зем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць «адзінадушнымі».

Знаходзячыся ў цэнтры культурнага жыцця та-гачаснай Полацкай зямлі, Еўфрасіння выступала ў ролі збіральніцы талентаў. Па яе заказе дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, мясцовы майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў для асветніцы славуты крыж. Князёўна спрыяла стварэнню ўнікальных фрэскавых размалёвак Спаскага храма. Незвычайны лёс Еўфрасінні, самаадданае служэнне роднай зямлі ўзняло знакамітую палачанку высока над сваёй эпохай.

Нябесная заступніца Беларусі Еўфрасіння Полацкая

У дванаццатым стагоддзі на полацкай зямлі жы-ла жанчына, імя і дзейнасць якой вякі данеслі да нас. Звалі яе Еўфрасіння Полацкая.

Імя Еўфрасіння дзяўчыне далі ў час хрышчэн-ня. А да гэтага звалі Прадславай. Прадслава была ўнучкай полацкага князя Усяслава, дачкой яго ма-лодшага сына Георгія.

3 маленства дзяўчынка вылучалася розумам і не-звычайнай цягай да ведаў. Ніякія цацкі не вабілі яе так, як кніжкі. Падрастаючы і ўваходзячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай навукі. Акрамя таго, яна шмат часу адда-валамалітве.

Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасці і ха-раства. Аб яе прыгажосці слава ішла далека за межы Полацкага княства. А калі дзяўчыне споўнілася трохі болын за дзесяць год, да яе бацькі сталі прыязджаць сваты.

Унучка полацкага князя прыгажуня Прадсла-ва магла разлічваць на самага багатага і прыгожага жаніха. Але гэта яе зусім не вабіла. Ужо ў дванаццаць год яна зразумела, што слава самых прыгожых і бага-тых жанчын заканчваецца разам з іх смерцю. А яна мары л а застацца ў памяці людзей на вякі.

Усё свае далейшае жыццё Прадслава вырашыла прысвяціць Богу. У тайне ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манашкі. Ёй было ўсяго дванаццаць гадоў. 3 гэтага часу пачынаецца падзвіжніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай. Дзякуючы ёй, бу-даваліся цэрквы, вучыліся грамаце дзеці. Жывучы ў мураванай келлі царквы Святой Сафіі ў Полацку, Еўфрасіння самаручна пісала кнігі. Грошы, атры-маныя ад іх продажу, раздавала бедным.

Была ў гэтай жанчыны незвычайная здольнасць: тыя, да каго звярталася яна са сваім святым словам, станавіліся такімі ж, як і яна, сумленнымі, добрымі, спагадлівымі, нераўнадушнымі да чужой бяды. Усе яны пачыналі любіць Бога і тых, хто наўкол. Той, хто прагнуў крыві і вайны, пачынаў ненавідзець яе.

Свой слаўны шлях на зямлі Еўфрасіння Полац­кая скончыла ў Іерусаліме. Сюды прыйшла яна спе-цыяльна для таго, каб, пакланіўшыся Гробу Госпада, аддаць Богу і нябёсам сваю душу.

Пра што задумала, чаго прасіла ў Госпада, тое і сталася, бо хіба ж мог ён не пачуць сваей самай вер­ней рабыні?

Еўфрасіння Полацкая для нас — наша гордасць і наша нябесная заступніца. Можа, дзякуючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкас-ці і выпрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, міралюбівым, цярплівым і чулым да чужой бяды?

 



Информация о работе Еўфрасіння Полацкая — наша славутая асветніца