Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2012 в 22:35, контрольная работа
Контрольная работа по Истории Белоруси
1. Грамадска-палітычная думка ў XVII - XVIII стст. .……….....…3
2. Развіццё адукацыі ...………………………………………………5
3. Выяўленчае мастацтва, літаратура,
вусная народная творчасць ………………………………………7
3.1. Выяўленчае мастацтва …………………………………………7
3.2. Літаратура ………………………………………………………9
3.3. Вусная народная творчасць ……………………..……………11
Літаратура ………………………………...…………………….12
Найбольш значнымі былі творы: “Селянін і вучань”, “Селянін і вучань-уцякач”, “Літаратар, селянін, Самахвальскі”, “Ігра Фартуны”, “Камедыя пра Якуба і Іосіфа”, “Цімон Гардзілюд”, “Птушыны баль”, “Нязгода птаства і сонд на крука”, “Апісанне птушынай хворасці”, “Камара цяжкі з дуба ўпадак” і інш.
Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратура зрабіла ў часы барока прыкметны крок уперад. Гэта быў перыяд пераасэнсавання традыцый, павышэння цікавасці да народнага жыцця.
На другім этапе вядучым напрамкам з’яўляецца Асветніцтва. У другой палове XVII ст. літаратура развівалася ў крыху іншых умовах, чым у папярэдні перыяд. Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы. Яны знайшлі сваё ўвасабленне як у філасофіі, так і ў шматмоўнай літаратуры Беларусі. Ідэі Асветніцтва аказалі дабратворны ўплыў на развіццё грамадска-філасофскай думкі.
Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з’яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Класіцызм накіроўваў да чалавечага розуму, а сентыменталізм - да сэрца, пачуццяў. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з’яўлялася польская мова. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш. У канцы XVIII ст. узнікла руская літаратура Беларусі (І. Сакольскі, Г. Дабрынін, Л. Энгельгарт і інш.).
У гэты перыяд былі напісаны такія выдатныя драмы: “Цар Ірад”, “Антон з казой і Антоніха”, “Франт і паненка”, “Цыган і цыганка”; трагедыі: “Свабода ў няволі” К. Марашэўскага, “Сапар” і Фемістокл” М. Цяцерскага і інш.; камедыі: “Пра ашчасліўленне чалавека”, “Пчолы”, “Сяброўская парука”, Ж. Мальера “Доктар па прымусу” і інш.
Такім чынам, неспрыяльныя ўмовы замарудзілі працэс развіцця беларускай літаратуры пачатку XVII - XVIII ст. Літаратура стала пераважна рукапіснай і ананімнай, што адмоўна адбілася на колькасці і мастацкім узроўні твораў. Але тыя ж умовы вымушалі літаратуру арыентавацца на народнага чытача, народную паэтыку. У беларускай літаратуры пераходнага перыяду выразна бачны дзве лініі развіцця: зыходзячая і ўзыходная. Новае часта суседнічала з адміраючым старым. Аднак лепшыя тагачасныя творы адносяцца ўжо не столькі да заключнай стадыі старой, колькі да ўступнай стадыі новай беларускай літаратуры.
3.3. Вусная народная творчасць
Просты люд, каб хоць чымсьці кампенсаваць страчанае, выявіў тытанічную энергію ў захаванні і развіцці вуснай народнай творчасці. За той час ён стварыў велізарную колькасць песняў, казак, былін, прымавак, прыказак і загадак, што ўражвалі нават самых цвярозых даследчыкаў беларускай нацыянальнай культуры. Адзін з аўтараў “Пісьмаў аб Беларусі” пісаў: “Просты беларускі народ, задушаны прыгонным бытам, не мог успрыняць польскай культуры, і як не стараліся езуіты ўкараніць усюды ў Заходняй Расіі сваю лацінскую аднабаковую культуру - гэта ім удавалася толькі ў дачыненні да вышэйшага класа, а да ніжэйшага нічога не прышчаплялася… Беларускі народ і яго найлепшыя сілы аказалі моцнае супраціўленне езуітызму, энергічна адстойваючы паданні і вераванні пры дапамозе брацтваў - гэтых выдатных асацыяцый, якія здабылі такую шырокую вядомасць і ўдзячную славу ў народзе. Але, нягледзячы на некаторыя рэлігійныя змяненні, просты беларускі народ застаўся ўсё такім жа, якім быў у пачатку свайго гістарычнага жыцця; у ім захаваліся ўсё тыя ж паданні, тыя ж звычаі, тыя ж песні і казкі, якія спрадвеку склаліся ў ім і пераходзілі з роду ў род. Выносячы на сваіх прячах увесь цяжар паншчыны і прыгоннага быту, беларускі народ заставаўся ўсё тым жа, нягледзячы ні на якія перамены, што адбываліся ў асяроддзі вышэйшага класа; ён толькі яшчэ больш скурчыўся, увайшоў у сябе і застаўся амаль пры ўсім сваім, што ў яго выпрацавалася папярэднім жыццём”.
У тыя вякі мала звярталі ўвагі на просты народ, які жывіў сваё духоўнае жыццё толькі вуснай паэзіяй. Просты народ быў корань і аснова беларускай народнасці.
Літаратура:
1. Грынчык М. М., Калеснік У. А., Кароткі У. Г. і інш. / Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ.: Пад рэд. М. А. Лазарука, А. Семяновіча. - Мн.: Выш. шк., 1996. - 351 с.
2. Лазук Б. А. / Гісторыя мастацтваў. - 2-ое выд., дапрац. - Мн.: Беларусь, 2003. - 399 с.: іл.
3. Лыч Л., Навіцкі У. / Гісторыя культуры Беларусі: 2-е выд., дап. - Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 1997. - 486 с.
4. Парашкоў С. А. / Гісторыя культуры Беларусі. - Мн.: Бел. навука, 2003. - 444 с.
5. Тарасаў К. / Памяць пра легенды. - Мн.: 1991. - 386 с.